Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі ня можаш перамагчы, далучайся да іх» — Гілары Клінтан прыйшла да выпускнікоў з шапкай-вушанкай


Былая кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША Гілары Клінтан прынесла на выступ перад выпускнікамі Ельскага ўнівэрсытэту шапку-вушанку з Расеі. Відэа зь яе выступам зьявілася ў інтэрнэце.

Паколькі ў Ельскім унівэрсытэце існуе традыцыя, згодна зь якой выпускнікі адзяваюць на цырымоніі атрыманьня дыплёмаў незвычайныя галаўныя ўборы, Клінтан паказала ім чорную футравую шапку-вушанку з кукардай. Яна пажартавала: «Калі ня можаш перамагчы, далучайся да іх».

Клінтан папярэдзіла выпускнікоў аб «бурных часах», якія ў іх пачнуцца пасьля ўнівэрсытэту, і выказала занепакоенасьць тым, што павялічваецца палітычная палярызацыя амэрыканскага грамадзтва.

Гілары Клінтан зьяўляецца выпускніцай Ельскага ўнівэрсытэту. Яна пазнаёмілася ва ўнівэрсытэце са сваім будучым мужам Білам Клінтанам, які стаў прэзыдэнтам ЗША ў 1993 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG