Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая жанчына зацьверджаная на пасадзе дырэктара ЦРУ

Сэнат ЗША зацьвердзіў кандыдатуру Джыны Гаспэл на пасадзе дырэктара ЦРУ, завяршыўшы такім чынам палеміку вакол яе датычнасьці да жорсткіх допытаў асобаў, падазраваных у тэрарызьме. Гаспэл, якая стане першай жанчынай-дырэктарам ЦРУ, прапрацавала ў агенцтве 33 гады і зьяўлялася выканаўцам абавязкаў дырэктара.

Кандыдатура Гаспэл была зацьверджаная, нягледзячы на жорсткую апазыцыю з нагоды яе датычнасьці да жорсткіх мэтадаў допыту, у тым ліку да сымуляцыі ўтапленьня, у дачыненьні да затрыманых пасьля тэрактаў 11 верасьня 2002 году. Многія лічаць, што гэтыя мэтады прыроўненыя да катаваньняў.

Гаспэл большую частку сваёй кар’еры ў ЦРУ правяла як сакрэтны супрацоўнік. У 2002 годзе была рэзыдэнтам ЦРУ ў Тайляндзе, дзе агенцтва праводзіла допыты ў сакрэтнай турме, выкарыстоўваючы розныя мэтады допытаў. Праз тры гады яна распарадзілася зьнішчыць відэазапісы гэтых допытаў.

XS
SM
MD
LG