Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін сустрэўся з Асадам і павіншаваў яго з посьпехамі


Уладзімір Пуцін і Башар Асад
Уладзімір Пуцін і Башар Асад

Прэзыдэнты Расеі і Сырыі Ўладзімір Пуцін і Башар Асад правялі ў чацьвер перамовы ў Сочы. Як паведаміў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў, яны адзначылі «неабходнасьць стварэньня дадатковых умоваў для аднаўленьня палітычнага ўрэгуляваньня».

Паводле Пяскова, Пуцін «павіншаваў Асада са значнымі посьпехамі сілаў урадавай арміі ў барацьбе з тэрарыстычнымі фармаваньнямі».

Расея была ключавым саюзьнікам Асада на працягу ўсёй сямігадовай грамадзянскай вайны ў Сырыі. Масква пачала паветраную кампанію ў падтрымку сіл Асада ў 2015 годзе, што прывяло да зьмены сіл у канфлікце на яго карысьць. Раней Асад наведваў Расею і сустракаўся з Пуціным у лістападзе 2017 году і кастрычніку 2015 году.

Тымчасам сацыёлягі ў Расеі адзначаюць рост трывожных настрояў у грамадзтве. Удзел Расеі ў вайне ў Сырыі і выкліканае гэтым, у тым ліку, абвастрэньне адносінаў Масквы з Захадам можа прывесьці да Трэцяй сусьветнай вайны. Паводле апошняга апытаньня «Левада-цэнтру», у верагоднасьць такога сцэнару вераць 57% расейцаў.


Сацыялягічнае апытаньне: расейцы ўсё больш вераць у верагоднасьць вялікай вайны

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG