Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыялягічнае апытаньне: расейцы ўсё больш вераць у верагоднасьць вялікай вайны


Удзел Расеі ў вайне ў Сырыі і выкліканае гэтым, у тым ліку, абвастрэньне адносінаў Масквы з Захадам можа прывесьці да Трэцяй сусьветнай вайны. Паводле апошняга апытаньня «Левада-цэнтру», у верагоднасьць такога сцэнару вераць ужо 57% расейцаў.

Сацыёлягі «Лявада-цэнтру», якія арганізавалі апытаньне на тэму ўспрыманьня жыхарамі Расеі сырыйскага канфлікту, адзначаюць, што рост веры ў рэальнасьць пачатку вялікай вайны з заходнімі краінамі выкліканы як абвастрэньнем баявых дзеяньняў у самой Сырыі і іх відавочнай бясконцасьцю, так і цяперашнім агульным напружаньнем у міжнародных адносінах.

Што да ўдзелу Расеі ў вайне ў Сырыі і небясьпекі наўпроставага ўзброенага сутыкненьня з-за гэтага з войскамі дзяржаваў NATO, то ў тое, што падзеі могуць пачаць разьвівацца па самым дрэнным сцэнары, вераць 16% апытаных сацыёлягамі «Левада-цэнтру», і яшчэ 41% рэспандэнтаў лічыць, што такое цалкам магчыма. Толькі ў 27% расейцаў няма страху, што канфлікт у Сырыі скончыцца вялікай вайной, і ўсяго 11% перакананыя ў тым, што такое абсалютна немагчыма.

Дырэктар «Левада-цэнтру» Леў Гудкоў аналізуе тэндэнцыю росту страху ў расейскім грамадзтве перад сусьветнай вайной і параўноўвае настроі расіянаў з 2914 годам, калі ў небе над Данбасам быў зьбіты малайзійскі «Боінг»:

Леў Гудкоў
Леў Гудкоў

— Гэта прыкладна той жа ўзровень. У ліпені 2014 году наўпроставага сутыкненьня з NATO асьцерагаліся 52-54% апытаных. Перад пачаткам удзелу расейскіх вайскоўцаў у вайне ў Сырыі гэты паказьнік зьнізіўся да 43%, у ліпені 2016 году — да 29%. Потым, пасьля чарговага абвастрэньня сытуацыі ва Ўкраіне і эскаляцыі канфлікту ў Сырыі, гэты паказьнік зноў узрос, асабліва ў самыя апошнія месяцы — сапраўды, вельмі прыкметна сталі расьці гэтыя страхі. Прычым яны павялічваюцца насуперак прапагандзе і спробам улады супакоіць насельніцтва. Увесь жыцьцёвы вопыт людзей, заклапочаных некантраляванай хадой канфрантацыі з Захадам, пакуль слоўнай, пераходзіць ужо ў адкрытую трывогу з нагоды магчымай гарачай фазы, магчымасьці разьвязваньня вялікай вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG