Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскую Думу ўнесьлі законапраект аб трэцім тэрміне для Пуціна


У базе дадзеных Дзяржаўнай думы зьявіўся законапраект аб тэрміне паўнамоцтваў прэзыдэнта Расеі. З карткі законапраекта вынікае, што ён быў зарэгістраваны ў пятніцу і накіраваны старшыні Думы. Дакумэнт унесены парлямэнтам Чачні.

У тэксьце дакумэнту гаворыцца, што на дадзеным этапе разьвіцьця краіны «насьпела неабходнасьць павелічэньня працягласьці знаходжаньня на пасадзе кіраўніка дзяржавы адной асобы да трох тэрмінаў запар». Гэта тлумачыцца «дасягнутай сацыяльна-палітычнай стабільнасьцю і неабходнасьцю яе захаваньня». Аўтары законапраекту настойваюць на захаваньні пераемнасьці дзяржаўнай улады.

9 траўня сьпікер заканадаўчага сходу рэспублікі Магамэд Дауд заявіў, што парлямэнт Чачні падрыхтаваў законапраект, які дазваляе падоўжыць паўнамоцтвы прэзыдэнта Расеі да трох тэрмінаў запар.

Раней падоўжыць тэрмін паўнамоцтваў дзеючага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна прапанаваў кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.

7 траўня Ўладзімір Пуцін у чацьвёрты раз уступіў на пасаду прэзыдэнта Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG