Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітычная партыя Навальнага будзе называцца «Расея Будучыні»


Аляксей Навальны на акцыі «Ён нам ня цар» 5 траўня
Аляксей Навальны на акцыі «Ён нам ня цар» 5 траўня

Устаноўчы зьезд партыі прайшоў 19 траўня ў маскоўскім бізнэс-цэнтры «Амэга Пляза». Дэлегаты абралі для палітычнай арганізацыі новую назву — «Расея будучыні». Раней яна называлася «Працоўная назва».

Юрыст заснаванага Навальным Фонду барацьбы з карупцыяй Любоў Собаль паведаміла, што партыя пакуль не зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі.

Самаго Навальнага на зьездзе не было, таму што ён адбывае 30 сутак арышту за акцыю «Ён нам ня цар», якая адбылася 5 траўня.

За апошнія некалькі тыдняў у гарадах Расеі затрымалі і арыштавалі больш за два дзясяткі прыхільнікаў апазыцыянера. На зьезд прыехалі 124 дэлегаты з 60 рэгіёнаў (для рэгістрацыі партыі па законе трэба па два дэлегаты ня менш чым ад паловы расейскіх суб'ектаў).

Эмблемай новай партыі стане надпіс «Расея будучыні» на фоне трыкалёра.

Мерапрыемства — ужо сёмая спроба правесьці ўстаноўчы зьезд палітычнай арганізацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG