Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі папярэдзіла тузін расейскіх каналаў. Інакш анулююць дазволы


У пачатку чэрвеня бягучага года заканчваецца тэрмін дзеяньня дазволаў на распаўсюд прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Беларусі.

Як паведамляе Міністэрства інфармацыі, сярод іх ёсьць і расейскамоўныя тэлеканалы. Гэта забаўляльна-пазнавальныя і спартыўныя тэлепраграмы: «Русская ночь», «RTG HD, Russian Travel Guide HD», «Бридж ТВ», «Спорт 1», «Теледом», «Спорт 2», «Первый МЕТЕО», «РУСОНГ ТВ/RUSONG TV», «Телеканал «Театр», «ТСК «Телеклуб», «Кухня ТВ».

У гэтым пераліку ёсьць і тэлеканал так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі «ТРО». Ён распаўсюджвае інфармацыю аб палітычным, эканамічным, культурным жыцьці Саюзнай дзяржавы.

Міністэрства інфармацыі нагадала, што каб атрымаць дазвол на распаўсюд прадукцыі, апэратар электрасувязі павінен не пазьней, чым за 15 рабочых дзён да заканчэньня тэрміну дзеяньня дазволу, зьвярнуцца па новы. Але дакладная дата заканчэньня папярэдніх дазволаў не называецца. Тым часам да «пачатку чэрвеня» засталося 9 працоўных дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG