Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што трэба ведаць пра склад новага расейскага ўраду


Абвешчаны склад новага ўраду Дзьмітрыя Мядзьведзева. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у пятніцу прыняў усе прапановы прэм’ера Дзьмітрыя Мядзьведзева па складзе новага ўраду Расеі.

Большасьць дзейных кіраўнікоў міністэрстваў захаваюць свае пасады, у тым ліку міністры замежных спраў Сяргей Лаўроў і абароны — Сяргей Шайгу. Больш падрабязна пра склад ураду — у матэрыяле «Настоящего времени».

Міністэрства сельскай гаспадаркі ўзначаліць Дзьмітрый Патрушаў — сын Мікалая Патрушава, сакратара Савета бясьпекі Расеі і дырэктара ФСБ у 1999–2008 гадах.

Пасады ў новым кабінэце пазбавіўся кіраўнік апарату ўраду Сяргей Прыходзька.

У пачатку лютага апазыцыянэр Аляксей Навальны апублікаваў расьсьледаваньне аб магчымай датычнасьці да карупцыі намесьніка кіраўніка ўрада Расеі Сяргея Прыходзькі і расейскага мільярдэра Алега Дзерыпаскі. Чыноўнік і бізнэсовец улетку 2016 году правялі некалькі дзён на яхце, дзе, як мяркуецца, абмяркоўвалі ўмяшаньне Крамля ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. Гэта стала вядома дзякуючы словам Анастасіі Вашукевіч (Рыбкі), якая кажа, што знаходзілася зь іншымі жанчынамі на яхце алігарха.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG