Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп рыхтуецца да перамоваў з Кім Чэн Ынам, хоць той пагражае адмяніць сустрэчу


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп па-ранейшаму гатовы сустрэцца з паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ынам, заявіла прадстаўніца Белага дому Сара Сандэрс.

«Прэзыдэнт падрыхтаваны і будзе гатовы да сустрэчы. На дадзены момант мы працягваем падрыхтоўку», — сказала Сандэрс.

Яна таксама заявіла, што пляны Трампа сустрэцца з прэзыдэнтам Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам не зьмяніліся — сустрэча адбудзецца на наступным тыдні, перад заплянаваным самітам з КНДР.

У аўторак агенцтва Рэнхап паведаміла, што КНДР пагражае адмяніць сустрэчу Трампа і Кім Чэн Ына 12 чэрвеня ў Сынгапуры з-за сумесных вайсковых вучэньняў Вашынгтону і Сэўлу. КНДР таксама адмовілася ад правядзеньня ў сераду перамоваў на міністэрскім узроўні з Паўднёвай Карэяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG