Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка падпісаў указ аб канчатковым спыненьні ўдзелу Ўкраіны ў працы статутных органаў СНД


Пётар Парашэнка падпісаў указ аб канчатковым спыненьні ўдзелу Украіны ў рабоце статутных органаў Садружнасьці Незалежных Дзяржаў. Сваім указам ён увёў у дзеяньне адпаведнае рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі.​

Як паведамляе сайт кіраўніка ўкраінскага прэзыдэнта, пра гэта ён заявіў 19 мая падчас выступу ў Віньніцы на ўрачыстасьцях з нагоды Дня Эўропы.

І сёньня мы зрабілі ўсё магчымае, каб перасекчы рубікон, вяртаючыся да Эўрапейскага Зьвязу. Я падпісаў адпаведны ўказ аб адкліканьні ўсіх прадстаўнікоў з усіх статутных органаў СНД. Нам там больш няма чаго рабіць. Мы рухаемся разам у Эўропу», — заявіў Парашэнка.

12 красавіка прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка даручыў ураду разгледзець пытаньне аб магчымасьці выхаду краіны з СНД.

23 красавіка старшыня Выканаўчага камітэта СНД Сяргей Лебедзеў заявіў у Менску, што выхад Украіны з Садружнасьці ня быў бы на карысьць ні ёй самой, ні іншым краінам СНД.

Выканаўчы сакратар тады сказаў журналістам, што афіцыйнага паведамленьня аб выхадзе Ўкраіны з СНД Выканкам Садружнасьці не атрымліваў. Пры гэтым Лебедзеў заявіў, што яго шматлікія асабістыя звароты да ўкраінскай баку, «на жаль, застаюцца пакуль без адказу».

«Украіна ў сілу свайго геаграфічнага становішча, цесных даўніх сувязяў з краінамі Садружнасьці, вядома ж, разглядаецца як наш сусед, партнэр. Большасьць дзяржаў СНД былі б зацікаўлены ў тым, каб такой яна і заставалася», — цытуе Лебедзева БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG