Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы лідэр Каталёніі ўключыў ва ўрад зьняволеных палітыкаў і ўцекачоў


Жуакім Тора
Жуакім Тора

Новы кіраўнік ураду Каталёніі Жуакім Тора праігнараваў перасьцярогу прэм’ера Гішпаніі Марыяна Рахоя і ўключыў ва ўрад двух зьняволеных палітыкаў і двух палітыкаў, якія ўцяклі за мяжу.

Пра гэта паведамляе El Pais.

Тора ў суботу падпісаў указ, у якім гаворыцца, што члены ягонага ўраду павінны прыняць прысягу 23 траўня ў будынку Жэнэралітэту.

Так, пасады міністраў атрымалі Жозэп Руль і Жордзі Турул, увязьненыя ў гішпанскай турме.

Луіс Пуджа, які знаходзіцца ў Брусэлі пасьля таго як улады Бэльгіі адмовілі Гішпаніі ў ягонай экстрадыцыі, павінен заняць пасаду міністра культуры. Тоні Комін, які таксама знаходзіцца за мяжой — кіраваць міністэрствам аховы здароўя.

Усяго ў новым урадзе Каталёніі 14 міністэрстваў, якія паміж сабой падзялілі партыі Junts per Catalunya і ERC.

17 траўня 55-гадовы Жуакім Тора прынёс прысягу кіраўніка ўраду Каталёніі, пазьбегнуўшы пры гэтым згадкі пра караля і Канстытуцыю Гішпаніі.

Новым кіраўніком ураду Каталёніі стаў прыхільнік незалежнасьці

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG