Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Узбэкістану ўпершыню за 16 гадоў наведаў ЗША


Прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў сустрэўся зь дзяржсакратаром Майкам Пампеа. Мірзіёеў — першы ад 2002 году кіраўнік Узбэкістану, які прыбыў з афіцыйным візытам у ЗША.

Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтціс у чацьвер падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Узбэкістану ў Пэнтагоне падзякаваў яму за падтрымку апэрацыі НАТА ў Аўганістане, а таксама за «інтэграваны падыход» рэспублікі да суседзяў у рэгіёне.

Сустрэчы з амэрыканскімі міністрамі адбыліся на наступны дзень пасьля заявы Белага дому аб «новай эры стратэгічнага партнэрства» паміж дзьвюма краінамі і сустрэчы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і прэзыдэнта Узбэкістану. Трамп прызнаў «велізарны прагрэс Узбэкістану ў важных палітычных, эканамічных і сацыяльных рэформах» ад таго часу, як Мірзіёеў заняў пасаду прэзыдэнта ў 2016 годзе.

У заяве таксама гаворыцца, што прэзыдэнт Узбэкістану запэўніў Трампа ў тым, што дасягнуты прагрэс у галіне паляпшэньня правоў чалавека ў гэтай цэнтральнаазіяцкай краіне зьяўляецца «незваротным».

Мірзіёеў заявіў, што Ўзбэкістан імкнецца далучыцца да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, і Трамп паабяцаў тэхнічную дапамогу, паколькі ён «працягвае намаганьні па лібэралізацыі сваёй гандлёва-эканамічнай палітыкі, каб прывесьці іх у адпаведнасьць са стандартамі СГА». Дзяржаўны дэпартамэнт таксама паведаміў, што узбэцкія і амэрыканскія чыноўнікі падпісалі два двухбаковых пагадненьня ў галіне адукацыі падчас візыту Мірзіеёва ў Вашынгтон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG