Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абяцае «абарону» Кім Чэн Ыну ў выпадку ядзернага раззбраеньня


Кім Чэн Ын (зьлева) і Дональд Трамп
Кім Чэн Ын (зьлева) і Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абяцае даць «абарону» лідэру Паўночнай Карэі Кім Чэн Ыну, калі ён пагодзіцца на ядзернае раззбраеньне, але ў той жа час папярэджвае яго пра сур’ёзныя наступствы, калі дамоўленасьць ня будзе дасягнутая.

«Кім атрымае выключна надзейныя гарантыі», — заявіў Трамп, маючы на ўвазе запэўніваньні, што ЗША ня будуць удзельнічаць у якіх-небудзь акцыях, накіраваных на зьвяржэньне паўночнакарэйскага рэжыму, а наадварот дадуць яму вялікую эканамічную дапамогу.

Гэтыя словы прэзыдэнта ЗША апублікаваныя празь некалькі дзён пасьля таго, як з Пхеньяну прагучалі заявы, якія сьведчаць аб магчымасьці адмовы Кім Чэн Ына ад заплянаванай сустрэчы з Трампам.

Трамп не пагадзіўся са сваім памочнікам у пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джонам Болтанам, які раней заявіў, што ЗША ў пачатку 2000-х гадоў хутка адмянілі санкцыі супраць Лібіі, пераканаўшыся, што яна згарнула свае ядзерныя праекты, і такі ж сцэнар магчымы ў выпадку Паўночнай Карэі.

«Гэта зусім іншы выпадак. Лібіі мы не давалі ніякіх гарантыяў бясьпекі», — адзначыў прэзыдэнт Трамп. Ён дадаў, што «лібійская мадэль» можа апынуцца актуальнай, калі Злучаныя Штаты і Паўночная Карэя ня прыйдуць да пагадненьня аб ядзерным раззбраеньні. У той жа час Дональд Трамп запэўніў, што ў выпадку згоды на такое раззбраеньне Кім Чэн Ын будзе працягваць кіраваць Паўночнай Карэяй, якая стане багатай краінай.

Дональд Трамп таксама выказаў надзею, што, калі Кім у апошні момант усумніцца ў мэтазгоднасьці сустрэчы, Кітай прыкладзе намаганьні да таго, каб разьвеяць ягоныя сумневы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG