Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку асудзілі на сьмяротнае пакараньне грамадзяніна Расеі


Суд у Іраку ў чацьвер засудзіў на сьмерць расейскага джыгадыста за ўдзел у арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на крыніцу ў судзе.

Пра чалавека, якому вынесьлі прысуд ў цэнтральным крымінальным судзе ў Багдадзе, вядома толькі, што ягонае прозьвішча Гасанаў.

Больш за 300 чалавек, у тым ліку каля 100 іншаземцаў, былі асуджаныя на сьмерць у Іраку за апошнія некалькі месяцаў, многія іншыя атрымалі пажыцьцёвыя тэрміны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG