Сёньняшні рэйс расейскай авіякампаніі «Руслайн» з маскоўскага аэрапорта «Внуково» ў Вільню вылецеў амаль з гадзінным спазьненьнем, аднак даляцеў і прызямліўся ў Вільні. Ягоны маршрут быў зьменены ў абыход Беларусі, ляцеў ён над Латвіяй.
Менск заклікае Маскву адкрыць для беларускага авіяперавозчыка новыя напрамкі ў Расеі.
27 траўня ў гомельскай калёніі № 4 адвакат сустрэўся з палітзьняволенай Вольгай Класкоўскай, якая там адбывае пакараньне. Дагэтуль сустрэчу не дазвалялі, адвакат зьвяртаўся да адміністрацыі ўстановы пяць разоў. Толькі на шосты раз сустрэчу дазволілі.
Як заявіла ягоная абаронца, у Пратасевіча «усё добра, ён бадзёры, пазытыўны і вясёлы, хвалявацца няма чаго».
У Круглым за «ўхіленьне ад адбываньня пакараньня ў папраўчай установе адкрытага тыпу» (415 арт. КК) судзяць праваабаронцу і аднаго зь лідэраў леташніх пратэстаў у Магілёве Валадара Цурпанава. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі.
Расейскі прэм'ер будзе знаходзіцца ў Беларусі два дні, абмяркуе ў тым ліку і здарэньне з самалётам Ryanair, на якім захапілі журналіста Рамана Пратасевіча.
У сакратарыяце Вярхоўнай Рады Ўкраіны зарэгістравалі праект звароту да міжнародных арганізацый і замежных дзяржаў з заклікам прызнаць рэжым Аляксандра Лукашэнкі такім, што пагражае міжнароднай бясьпецы.
Уведзеныя ў адказ на захоп Беларусьсю самалёта Ryanair санкцыі — толькі пачатак, заявіў міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас і падкрэсьліў, што час дыялёгу з Аляксандрам Лукашэнкам прайшоў.
Спатканьне адбылося ў гомельскім СІЗА, куды Ігара Лосіка этапавалі перад судом. Яно працягвалася дзьве гадзіны.
Авіяцыйная блякада, якую вось-вось учыніць Беларусі Эўразьвяз, можа ўдарыць ня толькі па «Белавія», але і па галоўным аэрапорце краіны.
Пра гэта міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў падчас прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з кіраўніком МЗС Габону, камэнтуючы інцыдэнт з самалётам Ryanair у Беларусі.
Міністры замежных спраў Канады, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Японіі, Вялікай Брытаніі і ЗША, а таксама прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу прынялі супольную заяву.
Расея не дала дазвол Austrian Airlines на прыбыцьцё рэйсу зь Вены ў Маскву не праз тэрыторыю Беларусі, паведамілі ў аўстрыйскай авіякампаніі, паведамляе ТАСС.
За два дні збору сабрана больш за 126 тысяч эўра.
Улады Эстоніі паведамілі пра закрыцьцё аэрапортаў для самалётаў авіякампаніі «Белавія».
«Я малю, я заклікаю: выратуйце майго сына!»— заявіла Натальля Пратасевіч у Беларусім доме ў Варшаве.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнка 28 траўня закране тэму грамадзянкі РФ Соф’і Сапегі, якая была затрыманая ў Менску.
Аглядальнік Радыё Свабода Майкл Экель аналізуе афіцыйную вэрсію пасадкі самалёта Ryanair у менскім аэрапорце 23 траўня
Нямеччына заявіла ў чацьвер, што прапанаваныя Эўразьвязам эканамічныя санкцыі адносна Беларусі нанясуць шкоду фінансавым апэрацыям краіны, паведамляе выданьне The Economic Times
Суд не задаволіў пазоў да БДУ дацэнта Алены Лаеўскай, якую ў красавіку звольнілі з прычыны «заканчэньня тэрміну дзеяньня кантракту». Алена Лаеўская патрабавала аднаўленьня на працы. Ейны сын, адвакат Дзьмітры Лаеўскі, — абаронца палітзьняволеных Віктара Бабарыкі і Максіма Знака.
Міністар замежных спраў Дзьмітро Кулеба заявіў, што рашэньні альянсу аб палітыцы адкрытых дзьвярэй «пакрываюцца пылам».
Урад Славаччыны ухваліў выкарыстаньне расейскай вакцыны ад каранавірусу «Спутник V». Як адзначае славацкая прэса, першыя прышчэпкі расейскай вакцынай будуць зробленыя ў чэрвені.
Француская авіякампанія AirFrance адмяніла рэйс AF1154 Парыж-Масква з прычыны адсутнасьці дазволу на ўваход у паветраную прастору Расеі. Пра гэта паведаміла «Новая газета» са спасылкай на адну з пасажырак, Мішэль Синдюкову.
Амэрыканскае выданьне Daily Beast паведаміла, што ліст пра «бомбу „Хамаса“» прыйшоў на пошту менскага аэрапорту толькі праз 27 хвілін пасьля таго, як самалёт увайшоў у паветраную прастору Беларусі і праз 24 хвіліны пасьля таго, як менскі дыспэтчар заявіў пілётам пра пагрозу выбуху пілётам.
«Гэта ясны адказ на недапушчальныя дзеяньні і парушэньне правілаў беларускіх рэжымам», — напісаў міністар замежных спраў краіны Іван Корчак.
Сьвятлана Ціханоўская ініцыюе міжнародную канфэрэнцыю «Дэмакратычныя выбары для вырашэньня крызісу ў Беларусі» 1–2 чэрвеня 2021 году. Мэта канфэрэнцыі — абмеркаваць, як прыйсьці да датэрміновых выбараў прэзыдэнта Беларусі дзеля вырашэньня крызісу і як іх правесьці.
Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз назваў разварот рэйсу авіякампаніі «Белавія» Менск — Барсэлёна 26 траўня «цалкам абуральным фактам і амаральным учынкам».
Адвакат Аляксандар Філановіч падаў скаргу ў Сьледчы камітэт на яе затрыманьне.
Кабінэт міністраў Польшчы 26 траўня пастанавіў забараніць уваход у паветраную прастору краіны паветраных суднаў, якія выкарыстоўваюцца перавозчыкамі зь Беларусі.
Жонка і сястра палітвязьня Паўла Севярынца Вольга і Ганна Севярынец — пра свабодных людзей за кратамі, пра тое, што трэба глядзець у вочы роднаму чалавеку, а не на лічбы судзьдзяў, а таксама пра тое, чаму палітвязьні ня будуць сядзець прызначаныя ім тэрміны.
Згаданае сьледзтва, якое фармальна называецца «працэсам назіраньня», лічыцца папярэднім этапам афіцыйнага разьбіральніцтва і можа падрыхтаваць будучыя расьсьледаваньні супраць менскіх чыноўнікаў.
Старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль 26 траўня патэлефанаваў бацьку затрыманага ў Менску Рамана Пратасевіча.
Расейскі палітоляг Дзьмітрый Арэшкін у інтэрвію Свабодзе расказвае, якія наступствы пацягне за сабой захоп самалёта з Раманам Пратасевічам, як можа адказаць Захад, ці пагодзіцца Лукашэнка на любыя ўмовы Пуціна і ці патрэбная сёньня Крамлю анэксія Беларусі.
Старшыня Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Сяргей Дэйнэка заявіў, што авіязносіны зь Беларусьсю былі спынены, як і ў большасьці эўрапейскіх краін, сёньня апоўначы, а ўсіх апэратараў палётаў своечасова папярэдзілі пра абмежаваньні.
Аляксандар Лукашэнка прапанаваў прэзыдэнтам ЗША і Расеі Джо Байдэну і Ўладзіміру Пуціну пагаварыць пра Беларусь у Менску.
У інтэрвію Свабодзе мэр Рыгі Мартыньш Стакіс расказаў пра тое, ці шкадуе аб вывешваньні бел-чырвонага-белага сьцяга ў цэнтры сталіцы, пра рэакцыю на свой учынак, ці баіцца санкцый з боку афіцыйнага Менску і што раіць беларусам з латыскага досьведу дэмакратыі.
Раніцай 26 траўня Лукашэнка заявіў, што лжывае паведамленьне пра мінаваньне самалёта ўлады Беларусі атрымалі са Швайцарыі. Аднак афіцыйны Бэрн заявіў, што ўлады краіны нічога ня ведалі пра такое паведамленьне.
Паўночнаатлянтычная рада, асноўны орган прыняцьця палітычных рашэньняў NATO, выступіла з заявай з нагоды інцыдэнту з самалётам Ryanair у Менску і затрыманьня Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі.
Эўрапейскі Зьвяз мае ўвесці новы, чацьвёрты пакет санкцый супраць уладаў Беларусі ў чэрвені. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
З 20 сьнежня 2020 году Беларусь практычна закрыла свае наземныя межы. А Ўкраіна з 26 траўня спыніла авіязносіны зь Беларусьсю.
Таксама EASA рэкамэндавала пазьбягаць палётаў над Беларусьсю і апэратарам трэціх краін.
Беларускі Стася Гліньнік і Бажэна Шамовіч заявілі пра бестэрміновую галадоўку ля офісу Эўракамісіі ў Варшаве.
У брата палітзьняволенай Натальлі Хершэ Генадзя Касьяна зрабілі ператрус. Яго падазраюць паводле 341 артыкулу («Апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці») Крымінальнага кодэксу.
Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі ад партыі ЛДПР Сяргей Іваноў раскрытыкаваў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксандра Лукашэнку, назваўшы жывёлай.
Міністар замежных справаў Беларусі абвінаваціў краіны Захаду ў палітызацыі ўсіх сфэраў супрацоўніцтва.
Замежныя СМІ і ўсе буйныя міжнародныя агенцтвы навінаў працягваюць пісаць пра інцыдэнт з самалётам у Беларусі.
Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі сьцьвярджае, што Раман Пратасевіч нібыта ўдзельнічаў у апэрацыях батальёну «Азоў» ва Ўкраіне.
Дэмакратычныя сілы Беларусі распаўсюдзілі заяву пра пачатак падрыхтоўкі актыўнай фазы пратэсту ў сувязі зь «бяздумнымі дзеяньнямі нелегітымнага рэжыму».
Па яго словах, праціўнікі ўлады «пераступілі мноства чырвоных ліній». Таксама Лукашэнка выказаўся пра плянаваны рэфэрэндум і гібрыдную вайну.
Загрузіць яшчэ