Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з заявай, у якой прызналі палітычнымі вязьнямі яшчэ 21 чалавека.
Блякаваньне Tut.by і ператрусы ў супрацоўнікаў незалежнага інтэрнэт-парталу выклікалі нэгатыўную ацэнку нямецкіх журналісцкіх арганізацый.
Муж галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай Васіль Кішкурна расказаў пра ператрус і затрыманьне жонкі.
18 траўня сілавікі прыйшлі ў цэнтральны і рэгіянальныя офісы кампаніі Tut.bу, а таксама ў афіліяваныя зь ёю Hoster.by і av.by. Вобшукі прайшлі таксама і ў кватэрах журналістаў. Сайт Tut.bу заблякавалі.
Амбасада ЗША ў Беларусі выступіла з заявай з нагоды перасьледу парталу Tut.by.
Унутраная і міжнародная рэакцыя на крымінальную справу супраць парталу Tut.by, блякаваньне сайту, допыты і ператрусы ў кватэрах і офісах рэдактараў і журналістаў.
Рэагуючы на крымінальную справу супраць парталу Tut.by, прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі заклікала да забесьпячэньня свабоды СМІ ў Беларусі.
Паўночная Македонія абвясьціла пэрсонай нон грата расейскага дыплямата. Ён пакіне краіну 18 траўня.
18 траўня ў офіс парталу Tut.by і дадому да галоўнай рэдактаркі Марыны Золатавай прыйшлі сілавікі. Партал заблякаваны, заведзена крымінальная справа. Прыгадваем гісторыю Tut.by ад заснаваньня.
Дырэктарка тэлеканалу Белсат Агнешка Рамашэўска-Гузы напісала ў сваім Фэйсбуку, што старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжаліцы Борыс прапаноўвалі вызваленьне са сьледчага ізалятару ўзамен на выезд зь Беларусі.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) змагло заплаціць за сваю сядзібу ў цэнтры Менску, якую займае ад 1989 году.
Парлямэнт Кіргізстану прагаласаваў за ўвядзеньне часовага вонкавага кіраваньня на высакагорным залатым радовішчы «Кумтор» — адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны і найбуйнейшых залатым рудніку ў постсавецкіх краінах.
Служба бясьпекі Ўкраіны заявіла пра раскрыцьцё маштабнай схемы кантрабанды нафтапрадуктаў зь Беларусі і Расеі.
У маніфэсце пералічаны патрабаваньні рабочых. Сярод іншага — вызваленьне ўсіх палітвязьняў і нявінна асуджаных, адстаўка Лукашэнкі і правядзеньне новых сумленных выбараў.
Сайт Tut.by адключаны. Да кіраўнікоў і ў офісы кампаніі прыйшлі з Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Заведзена крымінальная справа. Хто з супрацоўнікаў парталу не выходзіць на сувязь на гэты момант.
18 траўня Аляксандар Лукашэнка сабраў Савет бясьпекі.
17 траўня асудзілі дзесяцёх раварыстаў, якія вырашылі адкрыць сэзон на Цнянскім вадасховішчы ў Менску.
Палітоляг і літаратуразнаўца знаходзіцца за кратамі больш за месяц.
Раніцай сілавікі прыйшлі і ў цэнтральны і рэгіянальныя офісы кампаніі Tut.bу, а таксама ў афіляваныя зь ёй Hoster.by і av.by. Вобшукі правялі таксама і ў кватэрах журналістаў. Многіх супрацоўнікаў затрымалі. Абнаўляецца.
Літоўскае Міністэрства замежных спраў адрэагавала на пляны беларускіх уладаў шукаць адказных за генацыд беларусаў у Польшчы і Літве.
Прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Тэрэза Рыбэйра выказала шкадаваньне ў сувязі зь нядаўнімі арыштамі некалькіх журналістаў у Беларусі.
Вядомая ізраільская дакумэнталістка, палітык, дэпутатка Кнэсэту (ізраільскага парлямэнту) і арабістка Ксенія Сьвятлова гаворыць пра магчымыя спосабы і тэрміны вырашэньня ізраільска-палестынскага канфлікту, ролю Расеі і арабскага сьвету.
У калёніі ў Шклове «палітычным» нашываюць жоўтыя біркі, паведаміла журналістка Вольга Быкоўская
Старшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка тлумачыць, як і навошта адбываюцца замежныя візыты.
У Польшчы па абвінавачваньні ў шпіянажы на карысьць Расеі затрыманы 43-гадовы польскі грамадзянін Марцін К.
Фэдэральнае ведамства па суднаходзтве і гідраграфіі Нямеччыны дазволіла працягнуць будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток — 2» у нямецкай выключнай эканамічнай зоне. Паведамленьне пра гэта апублікаванае на сайце ведамства.
Таксама адмовіліся Наташа Каралёва, Стас П’еха, Аляксандар Буйноў, Міхаіл Галусьцьян, Зара, Аліна Артц, Сяргей Пенкін, Emin, гурт «Рондо» і іншыя.
Прычына – адмова ва ўдзеле ў конкурсе баранавіцкай групе «Галасы ЗМеста».
14 траўня Вярхоўны суд вынес жорсткі прысуд палітвязьню: экс-капітан Генштабу Дзяніс Урад атрымаў 18 гадоў калёніі за здраду дзяржаве.
Былы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў 30 сутак арышту за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».
Паўтара дзясятка затрамыных раварыстаў ноч перад судамі адбылі ў турме на Акрэсьціна.
У Беларусі працягваецца судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Свабода сочыць за судамі і выракамі ў крымінальных справах.
17 траўня, на трэці дзень ад пачатку працэсу паводле «справы студэнтаў», прадстаўнікі пракуратуры закончылі зачытваць абвінавачаньне ўсім падсудным.
У абноўленым законе пашыраецца кола асобаў, якіх абараняе дзяржава.
Спрэчкі ў справе аб штурханіне на пікеце Ціханоўскай у Горадні год таму прайшлі ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 17 траўня.
Вечарам 14 красавіка перастаў выходзіць на сувязь супрацоўнік «Беларуснафты» Дзьмітры Грышчанка. Ён звольніўся з працы і плянаваў зьехаць з краіны — меў квіток на самалёт у Кіеў.
17 траўня ізраільскія вайсковыя самалёты нанесьлі цяжкія авіяўдары па некалькіх раёнах сэктару Газа, нягледзячы на заклікі спыніць гвалт.
Праваабаронцы паведамляюць, што ў нядзелю ў Менску было затрымана як мінімум 16 чалавек.
Трохтыднёвыя манэўры «Вясновы шторм» пройдуць з 17 траўня па 5 чэрвеня ў Эстоніі з удзелам вайскоўцаў з баявой групы NATO.
Сьвет змагаецца з пандэміяй COVID-19 з дапамогай абмежаваньняў і вакцынацыі. Але ў некаторых краінах абмежаваньні аслабляюць.
Палітычная рада АГП патрабуе ад судзьдзяў і сілавікоў спыніць перасьлед беларусаў за выказваньне сваіх думак і грамадзянскую пазыцыю.
За некалькі тыдняў да датэрміновых выбараў, якія пройдуць у Армэніі 20 чэрвеня, Левон Тэр-Пэтрасьян заявіў, што ўвесь сьвет будзе кпіць з армянаў, калі яны зноў выберуць людзей, якія «прывялі краіну да гібелі».
Донаха О Бяхань, прафэсар Гарадзкога ўнівэрсытэту Дубліна, расказвае пра свае паездкі ў Беларусь, пра тое, як ірляндцы глядзяць на беларускія палітычныя падзеі, і пра тое, чаму Лукашэнка застаецца самым зручным палітыкам для Расеі.
Генэральны штаб узброеных сілаў Беларусі не назірае падрыхтоўкі NATO да апэрацыі супраць краіны, заявіў першы намесьнік начальніка Генштабу Ігар Кароль у эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТВ. І сам сябе аспрэчыў: «Але...»
Цырымонія прайшла 16 траўня ў онлайн-фармаце. Калесьнікаву, якая знаходзіцца ў зьняволеньні, прадстаўляла яе сястра Тацяна Хоміч.
Ізраільская авіяцыя сёньня разбамбіла дом Ях’і Сінвара, лідэра групоўкі Хамас у Паласе Газы. Адначасна былі разбураныя яшчэ два будынкі, загінулі, прынамсі, 33 чалавекі
Меркаваньне амэрыканскіх вайсковых эспэртаў - спроба Расеі ўварвацца ў Беларусь вайсковай сілай можа спарадзіць вайсковы адказ NATO і эўрапейскую вайну, магчыма, і з ужываньнем ядзернай зброі
Магілёўскага журналіста Алеся Буракова асудзілі на 20 дзён адміністрацыйнага арышту за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў паўторна цягам году.
У выніку авіяўдару Ізраілю па лягеры ўцекачоў у сэктары Газа 15 траўня загінулі 10 чалавек. Адначасова палестынская ракета забіла аднаго чалавека ў Ізраілі.
Загрузіць яшчэ