Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ патлумачыла, чаму ня будзе паказваць сёлетнюю Эўравізію


Вікторыя, прадстаўніца Баўгарыі на конкурсе Эўравізіі. Ротэрдам, 16 траўня.
Вікторыя, прадстаўніца Баўгарыі на конкурсе Эўравізіі. Ротэрдам, 16 траўня.

Прычына – адмова ва ўдзеле ў конкурсе баранавіцкай групе «Галасы ЗМеста».

Пра гэта, са спасылкай на прадстаўнікоў кампаніі, паведаміла расейскае інфармацыйнае агенцтва РИА Новости.

Як удакладняе агенцтва, гэтае рашэньне зьвязана з нядопускам беларускага ўдзельніка.

У канцы сакавіка стала вядома, што Беларусь не будзе прадстаўлена на «Эўрабачаньні» ў 2021 годзе.

Сёлета Эўрапейскі вяшчальны саюз адхіліў беларускую групу «Галасы ЗМеста» ад удзелу ў конкурсе, бо песьні, якія яны прадставілі, мелі палітычны падтэкст, расказаў The Guardian генэральны дырэктар ЭВС Наэль Куран.

Ён патлумачыў, што рашэньне было прынятае, нягледзячы на рызыку палітызацыі музычнага конкурсу, паколькі ўдзельнік ад Беларусі некалькі разоў прадстаўляў песьні, якія заклікаюць «не выказваць нязгоды».

Куран паведаміў, што ЭВС раіўся з экспэртамі наконт тэкстаў песень, якія прапанавала Белтэлерадыёкампанія, і яны прыйшлі да высновы, што песьня «Я навучу цябе» мела «схаваныя палітычныя падтэксты і сэнсы», у тым ліку радок «Я навучу цябе хадзіць па струначцы».

Тэкст другой прапанаванай песьні таксама палічылі празьмерна палітызаваным.

— Мы пракансультаваліся па-за нашай арганізацыяй, а таксама мелі свае ўласныя засьцярогі і вырашылі адхіліць іх або забараніць ім сёлета ўдзельнічаць, — патлумачыў Куран. — Ведаеце, гэта складана — правяраць песьні на прадмет палітычнага пасылу. Ён, на нашу думку, быў дастаткова зразумелым, асабліва з улікам таго, што адбываецца ў Беларусі... з моманту прэзыдэнцкіх выбараў летась.

Каран сказаў, што пазыцыя ЭВС у дачыненьні да Беларусі адпавядае мэтам Саюзу забясьпечыць бесстароннасьць грамадзкага вяшчаньня і яго місіі, якой арганізацыя надае ўсё большую ўвагу.

  • 11 сакавіка Эўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) заявіў, што песьня «Я навучу цябе», зь якой «Галасы ЗМеста» зьбіраліся ўдзельнічаць у «Эўравізіі», не адпавядае правілам конкурсу. Беларускаму боку прапанавалі зьмяніць песьню або даслаць новую кампазыцыю.
  • Гурт «Галасы ЗМеста» паведаміў, што падрыхтаваў дзьве новыя песьні для «Эўравізіі». Аднак арганізатары конкурсу прыйшлі да высновы, што яны таксама парушаюць правілы.
  • у 2015 годзе Армэнія зьмяніла назву песьні Do not Deny на Face the Shadow пасьля таго, як суседнія краіны, Азэрбайджан і Турэччына, заявілі, што ў тэксьце песьні гаворыцца пра генацыд армян.
  • у 2009 годзе Грузію прасілі зьмяніць назву песьні We Do not Wanna Put In, бо ўгледзелі ў ёй сугучча з прозьвішчам расейскага прэзыдэнта. Але прадстаўнікі Грузіі адмовіліся мяняць тэкст і зусім не паехалі на конкурс.
  • у 2007 годзе фінскія арганізатары «Эўравізіі» прыгразілі зьняць з конкурсу праз палітычны кантэкст песьню ізраільскага гурту Teapacks Push the button. У яе словах пра «вар’ятаў правіцеляў», якія «націснуць на кнопку», бачыўся намёк на ядзерную праграму Ірану.
  • у 2007 годзе быў скандал вакол песьні Андрэя Данілкі (Веркі Сярдзючкі) Danzing. Расейскія гледачы абвінавацілі Данілку ў тым, што ў фінале конкурсу ён прасьпяваў фразу «Russia Goodbye» замест афіцыйнай вэрсіі «Lasha Tumbai».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG