Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары «Эўравізіі-2021» адказалі на прапанову аб удзеле беларускіх артыстаў у якасьці гасьцей


Naviband на "Эўравізіі-2017"
Naviband на "Эўравізіі-2017"

Сёлета «Эўравізія» будзе без канкурсанта і адмысловых гасьцей зь Беларусі.

У атрыманым лісце ў адказ гаворыцца, што праграма шоў цалкам зацьверджаная, у тым ліку выступы артыстаў у інтэрвал-актах. Пры гэтым арганізатары выказваюць спадзеў, што Беларусь вернецца на вялікую сцэну ў 2022 годзе, калі «сытуацыя стабілізуецца».

Кіраўніцтва Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу падкрэсьліла, што будзе дамагацца ад Белтэлерадыёкампаніі адпавядаць у сваёй дзейнасьці каштоўнасьцям, задэкляраваным у статуце саюзу.

Беларускі фонд культурнай салідарнасьці прапанаваў арганізатарам «Эўравізіі» запрасіць беларускіх артыстаў у якасьці музычных гасьцей на сёлетняе шоў у Ратэрдаме.

З улікам пажаданьняў слухачоў і ў выніку абмеркаваньняў у камандзе прыйшлі да высновы, што самым удалым варыянтам быў бы сумесны выступ удзельнікаў конкурсу 2017 году Naviband, пераможцы леташняга нацыянальнага адбору VAL і опэрнай сьпявачкі Маргарыты Ляўчук. У якасьці кампазыцыі магла быць Love Shine a Light, якая стала гімнам музычнай Эўропы пасьля перамогі Вялікай Брытаніі на «Эўравізіі-1997».

Пасьля адмовы дуэту VAL прадстаўляць краіну, кіраўніцтва якой узаконіла беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі, Белтэлерадыёкампанія аднаасобна заявіла на конкурс баранавіцкі гурт «Галасы ЗМеста». Аднак дзьве спробы пераканаць арганізатараў, што ў іх песьнях няма палітычнага падтэксу, плёну ня мелі. У выніку Беларусь адхілілі ад сёлетняга ўдзелу ў імпрэзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG