Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатарам «Эўравізіі» прапанавалі выступ NaviBand, VAL і Маргарыты Ляўчук па-за конкурсам


Гурт VAL

Беларускі фонд культурнай салідарнасьці зьвярнуўся да прадусараў конкурсу «Эўравізія» ў Нідэрляндах з прапановай удзелу беларускіх артыстаў у жывым этэры шоў у якасьці музычных гасьцей.

«Мы прапанавалі, каб падчас аднаго з інтэрвал-актаў этэру выступілі ўжо вядомыя для сям’і „Эўравізіі“ гурты NaviBand і VAL разам з опэрнай сьпявачкай Маргарытай Ляўчук», — заявіў Сяргей Будкін, кіраўнік фонду.

У Фонду культурнай салідарнасьці ўзьнікла ідэя, каб беларускія артысты выканалі песьню «Love shine a light», зь якой у 1997 годзе Вялікая Брытанія перамагла на конкурсе і якая летась зрабілася гімнам аб’яднаньня музычнай Эўропы.

Беларусь на «Эўравізіі» меўся прадстаўляць баранавіцкі праўладны гурт «Галасы ЗМеста», які кпіць зь беларускай мовы, нацыянальных сымбаляў і праціўнікаў Лукашэнкі. Але абедзьве кампазыцыі, якія прапаноўваў гэты калектыў, адміністрацыя конкурсу заблякавала праз «палітызаванасьць», а затым наогул выключыла Беларусь са сьпісу ўдзельнікаў.

У адказ на гэта Іван Эйсмант, кіраўнік «Белтэлерадыёкампаніі», якую раней адмовіліся выключыць са сьпісу вяшчальнікаў конкурсу, заявіў, што лічыць Беларусь пераможцай сёлетняга конкурсу. Міністар культуры Беларусі Анатоль Маркевіч вырашыў, што сапраўдны конкурс «Славянскі базар», а не сёлетні ў Ротэрдаме.

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка рашэньне арганізатараў вітаў, сказаўшы, што тым самым яны «адабралі цацку ў дыктатара».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG