Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле артыкулу «Падробка, выраб, выкарыстаньне альбо збыт падробленых дакумэнтаў, штампаў, пячатак, блянкаў» у дачыненьні да аднаго зь лідэраў руху супраць будаўніцтва заводу АКБ у Берасьці Дзьмітрыя Бекалюка.
У кіраўніцтве Нямеччыны пацьвердзілі зьвесткі пра тое, што Злучаныя Штаты ня будуць уводзіць новыя санкцыі супраць кампаніі-апэратара газаправода «Паўночны паток — 2».
Дагэтуль застаецца невядомым месцазнаходжаньне некаторых супрацоўнікаў Tut.by.
Справу разглядалі без абвінавачанай, бо яна зь сям’ёй зьехала ад перасьледу за мяжу.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, якога трымаюць у СІЗА КДБ па абвінавачваньні ў спробе дзяржаўнага перавароту, напісаў дзецям, жонцы ды ўнукам. Гэта першыя весткі ад яго больш як за месяц зьняволеньня.
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заявіла пра прызначэньне трох экспэртаў, якія зоймуцца выяўленьнем фактаў парушэньня правоў чалавека ў Беларусі пасьля 1 траўня 2020 году.
На момант, калі рыхтавалася гэтая публікацыя, яшчэ не было вядома, дзе знаходзіцца пісьменьніца, культуроляг, удава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.
18 траўня сілавікі з ДФР прыйшлі ў офіс Tut.by, да рэдактараў і журналістаў, а таксама ў афіліяваныя праекты. Глядзім, што вядома на цяперашні момант.
Разам з тым Ігар Сергяенка адзначае, што нельга нічога выключаць.
На многіх судовых паседжаньнях па «справе Ціханоўскага», у якіх сам блогер ня браў удзелу, пра яго задавалі шмат пытаньняў.
Менскі гарадзкі суд прысудзіў 11 гадоў зьняволеньня інжынэру Ціхану Восіпаву.
Расея адрэагавала на заяву дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, у якой ён асуджае парушэньні правоў чалавека ў анэксаваным Расеяй Крыме.
«Партнэрскія адносіны NATO і Беларусі ўсё яшчэ актыўныя, яны не разарваныя», — заявіў палітычны прадстаўнік пры місіі ЗША ў NATO Пітэр Слоўн падчас віртуальнага туру для прадстаўнікоў СМІ і палітолягаў, дзе абмяркоўваліся сярод іншага ўзаемаадносіны Беларусі і Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб асобных захадах гарантаваньня інфармацыйнай бясьпекі і такім чынам увёў у дзеяньне адпаведнае рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны.
Дэпутаты Дзярждумы аднагалосна прагаласавалі за выхад Расеі зь міжнароднай Дамовы аб адкрытым небе, якая прадугледжваў ўзаемныя вайсковыя інспэкцыі выведнымі самалётамі 35 краін сьвету.
Прадстаўнік Жузэпа Бурэля заявіў, што Эўразьвяз узгодніць сумесныя намаганьні зь міжнароднай супольнасьцю, каб прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у разгроме Tut.by і іншых фактах гвалту і парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.
18 траўня 2021 ўлады адключылі сайт Tut.by і заблякавалі доступ да ягоных люстэрак. Рэшта каманды парталу засяродзілася на абнаўленьні кантэнту ў сацыяльных сетках і праграмах для смарфонаў.
Маскоўскае бюро РСЭ/РС і дырэктар Расейскай службы радыё Андрэй Шары сёньня накіравалі скаргу ў Эўрапейскі суд у правах чалавека на выкарыстаньне Расеяй закону аб «замежных агентах», у выніку чаго ад студзеня на Радыё Свабода і на самога Шарага былі накладзеныя штрафы на мільёны даляраў.
Сьвятлана Ціханоўская накіравала ліст у Фэдэральную пракуратуру Нямеччыны.
13 супрацоўнікаў Tut.by затрымалі, дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца ўдава заснавальніка парталу Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.
Акрамя міжнародных арганізацый, адзіным фронтам за беларускіх журналістаў сталі замежнапалітычныя ведамствы ўсіх балтыйскіх дзяржаў.
Учора ў офісе Tut.by і ў кватэрах кіраўнікоў выданьня прайшлі ператрусы. Больш за 10 чалавек затрымалі, завялі крымінальную справу. Сайт заблякаваны.
Плянуецца, што дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў правядуць першую асабістую сустрэчу ў Ісьляндыі 19 траўня на фоне пагаршэньня адносін паміж іх краінамі.
19 траўня скончыўся тэрмін зьняволеньня журналісткі Кацярыны Барысевіч, якую затрымалі за артыкул пра тое, што забіты жыхар «плошчы Пераменаў» Раман Бандарэнка быў цьвярозы.
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з заявай, у якой прызналі палітычнымі вязьнямі яшчэ 21 чалавека.
Блякаваньне Tut.by і ператрусы ў супрацоўнікаў незалежнага інтэрнэт-парталу выклікалі нэгатыўную ацэнку нямецкіх журналісцкіх арганізацый.
Муж галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай Васіль Кішкурна расказаў пра ператрус і затрыманьне жонкі.
18 траўня сілавікі прыйшлі ў цэнтральны і рэгіянальныя офісы кампаніі Tut.bу, а таксама ў афіліяваныя зь ёю Hoster.by і av.by. Вобшукі прайшлі таксама і ў кватэрах журналістаў. Сайт Tut.bу заблякавалі.
Амбасада ЗША ў Беларусі выступіла з заявай з нагоды перасьледу парталу Tut.by.
Унутраная і міжнародная рэакцыя на крымінальную справу супраць парталу Tut.by, блякаваньне сайту, допыты і ператрусы ў кватэрах і офісах рэдактараў і журналістаў.
Рэагуючы на крымінальную справу супраць парталу Tut.by, прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі заклікала да забесьпячэньня свабоды СМІ ў Беларусі.
Паўночная Македонія абвясьціла пэрсонай нон грата расейскага дыплямата. Ён пакіне краіну 18 траўня.
18 траўня ў офіс парталу Tut.by і дадому да галоўнай рэдактаркі Марыны Золатавай прыйшлі сілавікі. Партал заблякаваны, заведзена крымінальная справа. Прыгадваем гісторыю Tut.by ад заснаваньня.
Дырэктарка тэлеканалу Белсат Агнешка Рамашэўска-Гузы напісала ў сваім Фэйсбуку, што старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжаліцы Борыс прапаноўвалі вызваленьне са сьледчага ізалятару ўзамен на выезд зь Беларусі.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) змагло заплаціць за сваю сядзібу ў цэнтры Менску, якую займае ад 1989 году.
Парлямэнт Кіргізстану прагаласаваў за ўвядзеньне часовага вонкавага кіраваньня на высакагорным залатым радовішчы «Кумтор» — адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны і найбуйнейшых залатым рудніку ў постсавецкіх краінах.
Служба бясьпекі Ўкраіны заявіла пра раскрыцьцё маштабнай схемы кантрабанды нафтапрадуктаў зь Беларусі і Расеі.
У маніфэсце пералічаны патрабаваньні рабочых. Сярод іншага — вызваленьне ўсіх палітвязьняў і нявінна асуджаных, адстаўка Лукашэнкі і правядзеньне новых сумленных выбараў.
Сайт Tut.by адключаны. Да кіраўнікоў і ў офісы кампаніі прыйшлі з Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Заведзена крымінальная справа. Хто з супрацоўнікаў парталу не выходзіць на сувязь на гэты момант.
18 траўня Аляксандар Лукашэнка сабраў Савет бясьпекі.
17 траўня асудзілі дзесяцёх раварыстаў, якія вырашылі адкрыць сэзон на Цнянскім вадасховішчы ў Менску.
Палітоляг і літаратуразнаўца знаходзіцца за кратамі больш за месяц.
Раніцай сілавікі прыйшлі і ў цэнтральны і рэгіянальныя офісы кампаніі Tut.bу, а таксама ў афіляваныя зь ёй Hoster.by і av.by. Вобшукі правялі таксама і ў кватэрах журналістаў. Многіх супрацоўнікаў затрымалі. Абнаўляецца.
Літоўскае Міністэрства замежных спраў адрэагавала на пляны беларускіх уладаў шукаць адказных за генацыд беларусаў у Польшчы і Літве.
Прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Тэрэза Рыбэйра выказала шкадаваньне ў сувязі зь нядаўнімі арыштамі некалькіх журналістаў у Беларусі.
Вядомая ізраільская дакумэнталістка, палітык, дэпутатка Кнэсэту (ізраільскага парлямэнту) і арабістка Ксенія Сьвятлова гаворыць пра магчымыя спосабы і тэрміны вырашэньня ізраільска-палестынскага канфлікту, ролю Расеі і арабскага сьвету.
У калёніі ў Шклове «палітычным» нашываюць жоўтыя біркі, паведаміла журналістка Вольга Быкоўская
Старшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка тлумачыць, як і навошта адбываюцца замежныя візыты.
Загрузіць яшчэ