Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі ня верыць у новую хвалю пратэстаў падчас рэфэрэндуму


Ігар Сергяенка

Разам з тым Ігар Сергяенка адзначае, што нельга нічога выключаць.

«Мяркую, што рэфэрэндум не справакуе новую хвалю пратэставай актыўнасьці. Па сутнасьці справы, спробы такія робяцца, у тым ліку з-за мяжы, і зьбеглымі грамадзянамі нашай краіны, заклікі разносяцца, але яны не знаходзяць асаблівай падтрымкі сярод насельніцтва», — цытуе словы кіраўніка адміністрацыі расейскае агенцтва ТАСС.

Сергяенка паведаміў, што грамадзка-палітычная сытуацыя ў Беларусі стабілізавалася, але па-ранейшаму захоўваюцца рызыкі і пагрозы яе дэстабілізацыі.

«Многія пагрозы носяць досыць схаваны характар. Але для гэтага ў нас у краіне ёсьць падрыхтаваныя людзі і спэцыялісты, якія займаюцца імі на стадыі падрыхтоўкі магчымых правакацый і злачынстваў», — адзначыў ён.

Сергяенка лічыць, што «выключаць нельга нічога».

Па словах кіраўніка Адміністрацыі, трэба быць гатовымі да любых правакацый і спыненьня любых замахаў на «канстытуцыйны лад Беларусі, жыцьцё кіраўніка дзяржавы і вышэйшых службовых асоб».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG