Нэгатыўнае стаўленьне да дзеяньняў уладаў Беларусі выказалі таксама Нямеччына, Грэцыя, Літва, Польшча, Францыя, кіраўніцтва Эўразьвязу і NATO.
Генэральная пракуратура і паліцыя Літвы пачалі расьсьледаваньне ў сувязі з інцыдэнтам з самалётам Ryanair.
На прэс-канфэрэнцыі ў Вільні прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа абвясьціў, што будзе прапаноўваць Эўрапейскаму зьвязу ўвесьці жорсткія санкцыі ў дачыненьні да Беларусі і абмежаваць палёты авіякампаній гэтай краіны ў краіны ЭЗ і NATO.
У Літве прызямліўся самалёт, які раней прымусілі прызямліцца ў Менску.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла з заявай, у якой выказвае глыбокае спачуваньне сваякам палітычнага вязьня Вітольда Ашурка і абурэньне захопам палітычнага ўцекача Рамана Пратасевіча.
У NATO пеаркананыя, што прымусовая пасадка рэйса Ryanair у Менску зьяўляецца «сур’ёзным і небясьпечным інцыдэнтам», заявіўшы, што патрабуе міжнароднага расьсьледаваньня.
У сталіцы Чэхіі адбыўся пікет у падтрымку Рамана Пратасевіча.
Родныя блогера Рамана Пратасевіча ўзрушаныя ягоным затрыманьнем.
Працягваюць паступаць міжнародныя рэакцыі на прымусовую пасадку ў Менску самалёта авіякампаніі Ryanair. Апазыцыйны актывіст Раман Пратасевіч, які ляцеў гэтым рэйсам, быў арыштаваны ў Менску.
Лайнэр кампаніі Ryanair выконваў рэйс з Атэнаў у Вільню, але разьвярнуўся ў раёне Ліды і накіраваўся ў Нацыянальны аэрапорт «Менск». Самалёт прымусова пасадзілі, Рамана Пратасевіча затрымалі спэцслужбы Беларусі.
Партал delfi.lt пагаварыў з адным з пасажыраў самалёта авіякампаніі Ryanair, які сёньня на загад Лукашэнкі быў прымусова пасаджаны ў Менску.
23 траўня на асабісты загад Аляксандра Лукашэнкі самалёт кампаніі Ryanair Атэны — Вільня быў прымусова пасаджаны ў менскім аэрапорце. У выніку быў затрыманы журналіст і блогер Раман Пратасевіч, які знаходзіўся на борце самалёта.
На прымусовую пасадку ў Менску самалёта, які ляцеў з Атэнаў у Вільню, і на арышт апазыцыйнага актывіста Рамана Пратасевіча адрэагавалі літоўскія палітыкі.
Тэлеканал «Россия 1» паведаміў пра пляны на наступны тыдзень прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
Бэн Уолес зьвярнуў увагу на празьмерную актыўнасьць расейскіх вайсковых караблёў ля брытанскага ўзьбярэжжа.
У інтэрнэце абвясьцілі збор грошай на падтрымку сям’і Вітольда Ашурка і сабралі ўжо больш, чым зьбіраліся.
Партыя БНФ патрабуе праверкі ўмоваў утрыманьня ў папраўчай калёніі № 17 і расьследаваньня абставінаў сьмерці палітзьняволенага, сябры сойму партыі Вітольда Ашурка, гаворыцца ў заяве арганізацыі ад 22 траўня.
Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр выказала глыбокае спачуваньне сямʼі і родным палітвязьня Вітольда Ашурка.
Эўрапейскі суд у правах чалавека прызнаў вінаватым Азэрбайджан у катаваньнях і спробе забіць блогера Аляксандра Лапшына, якога выдалі зь Беларусі.
Палітвязень Вітольд Ашурак памёр 21 траўня ў шклоўскай калёніі.
Здаецца, місія невыканальная.
Беларускага актывіста Пятра Маркелава, які некалькі меясяцаў жыве ва Ўкраіне, затрымалі пры спробе правесьці пэрформанс каля беларускай амбасады. Ён зьбіраўся перакінуць праз агароджу некалькі мяхоў гною.
«Няхай добрыя ўспаміны дапамагаюць вам вытрываць у гэты цяжкі час».
Там пройдзе суд над ім, а таксама Статкевічам, Лосікам, Цыгановічам, Сакавым і Паповым. Дата суду яшчэ невядомая
Вязьні, якія сядзяць «за палітыку», пішуць натхняльныя рэчы з турмы, каб падтрымаць тых, хто на волі. Свабода працягвае публікаваць фрагмэнты іхных лістоў.
Сузаснавальнік sports.ru Дзьмітры Навоша актыўна выступае ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі.
Чаму адны баяцца выказваць грамадзянскую пазыцыю, а іншыя — не? Што фармуе і падтрымлівае ўнутраную свабоду чалавека? Ці варта ўсё гэта таго, каб трываць нягоды? У праекце «Што робіць мяне свабодным» даём слова людзям, чые ўчынкі прыцягнулі да сябе ўвагу пасьля жніўня 2020 году.
Палітвязень Вітольд Ашурак, якому 18 студзеня ў Лідзкім раённым судзе прысудзілі 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму, памёр у шклоўскай калёніі на 51-м годзе жыцьця, паведамляе «Наша Ніва».
Праз трое сутак з моманту затрыманьня супрацоўнікаў Tut.by некаторым сваякам паведамілі, што яны знаходзяцца ў статусе падазраваных і будуць утрымлівацца пад вартай.
Зь лета мінулага году ў Беларусі працягваецца «небывалы шквал рэпрэсій супраць журналістаў», заявіў намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі падчас онлайн-брыфінгу 21 траўня.
26-гадовую Тацяну Нямкевіч арыштавалі на 15 сутак рашэньнем суду Цэнтральнага раёну Менску. Адміністрацыйны пратакол разглядала судзьдзя Вікторыя Шабуня.
Беларускія праваабарончыя арганізацыі прынялі супольную заяву, у якой прызналі Яраслава Бурака і Дзьмітрыя Харса палітычнымі вязьнямі.
Праграмная дырэктарка Creative Politics Hub, арт-дырэктарка Беларускага Свабоднага тэатру Натальля Каляда выступіла сьведкай падчас папярэдняга разгляду дакумэнтаў і сьведчаньняў, каб распачаць у Міжнародным Крымінальным судзе крымінальны перасьлед па фактах злачынстваў кіраўніцтва Беларусі.
Пасьля допыту ў ДФР удава заснавальніка парталу tut.by Юрыя Зісера культуроляг Юлія Чарняўская зьмешчаная пад хатні арышт. Якія ўмовы чакаюць жанчыну пад гэтай мерай стрыманьня?
Сілавікі ўварваліся ў студыю тэлеканалу «Белсат», дзе здымаецца праграма Белсату «Кожны з нас».
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка накіраваў ліст дзяржсакратару Міністэрства замежных спраў Нямеччыны Мігелю Бэргеру з просьбай выказаць рэакцыю на заяву намесьніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Мікалая Карпянкова.
Сёньня мінае трое сутак, на якія былі затрыманыя супрацоўнікі Tut.by 18 траўня.
Польскія ўлады запатрабавалі тлумачэньняў з нагоды словаў генпракурора Беларусі Андрэя Шведа.
Паводле міністра ўнутраных спраў Беларусі Івана Кубракова, праваахоўнікі робяць усё, каб прыцягнуць пратэстоўцаў да адказнасьці.
Жанчына садзіла агароды, а асудзілі яе на «суткі» за ўдзел у прагулцы жанчын.
Кірыла Валошын, сузаснавальнік парталу Tut.by, адзначыў, што на дзень 21 траўня ў справе Tut.by затрымалі 15 чалавек, ня ўсе зь якіх зьвязаныя наўпрост з парталам. Ён паведаміў, што пакуль не ўдаецца аднавіць працу парталу ў выглядзе люстэрка, пад іншым адрасам.
Нягледзячы на тэхнічныя высілкі, не ўдаецца аднавіць працу інфармацыйнага рэсурсу Tut.by ў выглядзе люстэрка пад іншым адрасам.
Аляксандра Слуцкая, дачка затрыманай заснавальніцы «Прэс-клюбу» Юліі Слуцкай, расказала, што фігуранты справы «Прэс-клюбу» проста сядзяць за кратамі, зь імі не адбываецца ніякіх сьледчых дзеяньняў.
Прадстаўнік Даніі ў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Рэнэ Дынэсэн зачытаў заяву ад імя 37 дзяржаваў.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла журналістам, што выбарчае заканадаўства належыць мадэрнізаваць, але гэта зробяць пасьля зьмены Канстытуцыі.
Сярод людзей, якіх затрымалі ў сувязі з пратэстамі пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, ёсьць тыя, хто мае цяжкія захворваньні, групу інваліднасьці. Расказваем, хто гэта.
Ператрус пачаўся раніцай 20 траўня і працягваўся пяць гадзін. Ён быў зьвязаны са справай Мікалая Аўтуховіча.
Адар’я Гуштын зьяўляецца сьведкай у крымінальнай справе, заведзенай на топ-мэнэджараў кампаніі.
Загрузіць яшчэ