Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Вялікай Брытаніі назваў Расею «пагрозай нумар адзін»


Бэн Уолес
Бэн Уолес

Бэн Уолес зьвярнуў увагу на празьмерную актыўнасьць расейскіх вайсковых караблёў ля брытанскага ўзьбярэжжа.

Расея ўвасабляе «пагрозу нумар адзін» для Вялікай Брытаніі, расейскія падводныя лодкі «кружляюць уздоўж усяго ўзьбярэжжа» краіны, заявіў The Telegraph міністар абароны Вялікай Брытаніі Бэн Уолес.

«Мы спрабавалі ажыцьцявіць дээскаляцыю, выпрабавалі розныя мэтады, але на дадзены момант, пакуль Расея ня зьменіць свае паводзіны, даволі складана зразумець, куды мы рухаемся. Гэта краіна, якая ўчыніла забойства ў Солсбэры», — сказаў Уолес.

Міністар дадаў, што расейскія караблі, у тым ліку вайсковыя рэгулярна зьяўляюцца ля межаў Вялікай Брытаніі. У 2020 годзе брытанскі флёт зафіксаваў ля ўзьбярэжжа 26 расейскіх караблёў і адну субмарыну. Агулам зь 2013 году колькасьць такіх візытаў дасягнула 150.

Па словах Уолеса, звычайна расейскія судны заходзяць у Ля-Манш або Паўночнае мора, аднак летась расейскую падводную лодку заўважылі ў Ірляндзкім моры, чаго не адбывалася надзвычай даўно.

У канцы сакавіка Мінабароны Вялікай Брытаніі прадставіла стратэгію абароннай палітыкі, у якой Расею назвалі «самай вялікай ядзернай, вайсковай і гібрыднай пагрозай» бясьпецы Эўропы. У дакладзе адзначалася гатоўнасьць Расеі «зьдзяйсьняць забойствы сваіх апанэнтаў на тэрыторыі Вялікай Брытаніі». Таксама там падкрэсьлілі рост вайсковага бюджэту Расеі і прысутнасьці яе войскаў на тэрыторыях іншых дзяржаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG