Лінкі ўнівэрсальнага доступу

37 краін АБСЭ зьвярнуліся з пытаньнямі да ўладаў Беларусі


Сьцягі дзяржаваў АБСЭ ў Вене
Сьцягі дзяржаваў АБСЭ ў Вене

Прадстаўнік Даніі ў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Рэнэ Дынэсэн зачытаў заяву ад імя 37 дзяржаваў.

У заяве адзначаецца, што праз 7 месяцаў пасьля апублікаваньня Маскоўскага мэханізму АБСЭ і больш як праз 9 месяцаў пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў «тыя самыя сыстэмныя парушэньні і злоўжываньні працягваюцца бязь зьменаў. Колькасьць палітычных вязьняў і затрыманых працягвае расьці, і асабліва перасьледуюцца прадстаўнікі свабодных мэдыя».

«Мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя тым, што Беларусь не расьсьледавала ніводнага з добра зафіксаваных злачынстваў, – гаворыцца ў заяве. – Наколькі нам вядома, ніякіх крымінальных справаў не пачалі, беларускія чыноўнікі не прыцягнуты да адказнасьці за свае дзеяньні, і ніхто зь беларускіх чыноўнікаў не асудзіў і нават не прызнаў масавых парушэньняў і парушэньняў правоў чалавека пасьля выбараў.

Адсутнасьць дзеяньняў з боку ўладаў пагаршае клімат беспакаранасьці ў Беларусі».

Падпісанты заявы зноў зьвяртаюцца да ўладаў Беларусі з наступнымі пытаньнямі:

  • Калі ўлады Беларусі расьсьледуюць паведамленьні аб масавых парушэньнях правоў чалавека, у тым ліку заявы аб катаваньнях, жорсткім абыходжаньні, сэксуальным гвалце, зьнікненьнях і забойствах сіламі бясьпекі?
  • Калі ўлады Беларусі пачнуць крымінальныя справы супраць вінаватых у парушэньні правоў чалавека і злоўжываньнях, у тым ліку супраць беларускіх сілавікоў?
  • Калі ўлады Беларусі забясьпечаць абарону пацярпелых і сьведак, якія мужна выступілі і паведамілі пра парушэньні правоў чалавека і злоўжываньні?

Заяву падпісалі прадстаўнікі Альбаніі, Аўстрыі, Баўгарыі, Бэльгіі, Вялікай Брытаніі, Вугоршчыны, Гішпаніі, Грэцыі, Даніі, Злучаных Штатаў, Ісьляндыі, Ірляндыі, Італіі, Канады, Кіпру, Латвіі, Літвы, Люксэмбургу, Мальты, Нарвэгіі, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Паўночнай Македоніі, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Славаччыны, Славеніі, Сэрбіі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чарнагорыі, Чэхіі, Швэцыі і Эстоніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG