Магілёўскага журналіста Алеся Буракова асудзілі на 20 дзён адміністрацыйнага арышту за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў паўторна цягам году.
У выніку авіяўдару Ізраілю па лягеры ўцекачоў у сэктары Газа 15 траўня загінулі 10 чалавек. Адначасова палестынская ракета забіла аднаго чалавека ў Ізраілі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў канцы траўня наведае Расею.
У суботу 15 траўня з «хатнім» канцэртам выступіць музыка Сяргей Башлыкевіч, які летась стаў вядомы гумарыстычнымі песьнямі на актуальную тэматыку.
На гэтым фота — сябры гомельскай каманды «Страна для жизни». 15 траўня 2020 году ЦВК скончыла прыём дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзыдэнты.
Усяго год таму амаль ніхто ня ведаў, як яна выглядае. Свабода сабрала раней не публікаваныя фота з прэзыдэнцкай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай.
Журналістку Tut.by Любоў Касьпяровіч, затрыманую 14 траўня каля Дома правасудзьдзя ў Менску, адправілі ў турму на Акрэсьціна.
14 траўня былога дэпутата Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Сяргея Антончыка Стаўпецкі суд аштрафаваў на 30 базавых велічыняў за «несанкцыяванае пікетаваньне».
У заключны дзень трохдзённага візыту ў Атэны 14 траўня беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская правяла сустрэчы зь міністрам замежных справаў Грэцыі Нікасам Дэндыясам і прэмʼер-міністрам Паўночнай Македоніі Зоранам Заевым.
Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі вязьнямі яшчэ пяць чалавек, гаворыцца ў сумеснай заяве, апублікаванай на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна».
З фрагмэнтарнай інфармацыі ад кіраўніка Канстытуцыйнай камісіі Пятра Міклашэвіча і чальца камісіі Валера Міцкевіча праглядаюцца асобныя контуры праекту новай Канстытуцыі.
Выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Армэніі Нікол Пашыньян зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з просьбай аказаць дапамогу ў адпаведнасьці з армяна-расейскай дамовай, у тым ліку вайсковую.
Ізраільская газэта The Jerusalem Post паведаміла, што ўдзельнікі палестынскай групоўкі ХАМАС абстрэльвалі ізраільскі пазадарожнік з расейскага супрацьтанкавага ракетнага комплексу «Карнэт».
14 траўня 1995 году ў Беларусі адбыўся рэфэрэндум, у выніку якога зьмянілася дзяржаўная сымболіка, а беларуская мова перастала быць адзінай дзяржаўнай.
Урад Расеі ўключыў ЗША і Чэхію ў сьпіс так званых недружалюбных дзяржаваў.
ЗША аднаўляюць санкцыі супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў нафтаперапрацоўчай галіны. Глядзім, што адбываецца з нафтаперапрацоўкай.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб недапушчэньні рэабілітацыі нацызму», заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» генпракурор Беларусі Андрэй Швед, паведамляе Onliner.
Дыпляматам краін Эўрапейскага Зьвязу не ўдалося атрымаць доступ у залю, дзе судзяць студэнтаў за ўдзел у пратэстах пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, паведаміла прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка заклікаў, каб грошы на рамонт пашкоджанага пажарам каталіцкага храма ў Будславе не давалі «неверагодным», якія нібыта ўжо падманулі вэтэранаў.
Асуджаны на 3 гады «хіміі» палітвязень Арцём Вінакураў уцёк зь Беларусі ў Эўразьвяз. Студэнта БДУІР судзілі за тое, што падчас лекцыі 26 кастрычніка ён заклікаў студэнтаў далучыцца да агульнанацыянальнага страйку. Справу завялі па звароце рэктара ўнівэрсытэту.
Беларускія студэнты, якія пакінулі Беларусь з палітычных прычынаў, расказалі, калі ў іх пачаліся праблемы на радзіме, як яны атрымалі дапамогу ў ЭГУ і як цяпер пачуваюцца ў іншай краіне. Спыталіся ў прадстаўніка ЭГУ пра падтрымку беларусаў і адрозьненьні навучаньня ў Літве.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) можа страціць сваю сядзібу ў цэнтры Менску, якую займае ад 1989 году. Прычына — вялікая запазычанасьць перад арэндадаўцам. Аплаціць доўг самастойна арганізацыя ня можа.
Першым судзілі рэгіянальнальнага каарданатара аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алега Аксёнава.
Былы выкладчык коласаўскага ліцэя і музыка Аляксей Крукоўскі расказаў, якія правілы працуюць унутры «палітычных» і «крымінальных» камэр, пра болевыя пункты ў вязьніцы і пра перажываньне Вялікадня за кратамі.
Усебеларускаму народнаму сходу плянуецца надаць канстытуцыйны статус, зрабіць яго пастаянна дзейным органам, заявіў на пасяджэньні Канстытуцыйнай камісіі намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў, сябра камісіі Валер Міцкевіч.
Ізраільская авіяцыя пры падтрымцы наземных падразьдзяленьняў правяла найбуйнейшую з 2014 году апэрацыю супраць радыкальнай групоўкі ХАМАС у сэктары Газа. Пра гэта паведаміла Армія абароны Ізраілю.
Гэта самы суровы вырак пасьля пачатку пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў і гвалту.
Да 1 жніўня Канстытуцыйная камісія мусіць паказаць Аляксандру Лукашэнку прапановы для наступнага іх вынясеньня на рэфэрэндум.
Апэляцыйныя скаргі разглядаліся 14 траўня. У залю суду пусьцілі толькі родных абвінавачаных.
Рэпартаж Свабоды з суду ў Берасьці, дзе сёньня пачалі судзіць яшчэ 12 абавінавачаных ва ўдзеле ў пратэстах супраць фальшаваньня выбараў 2020 году і гвалту ў рамках так званай «карагоднай справы».
Ад 9 жніўня 2020 году да 12 траўня 2021-га беларуска-польскую мяжу на адрэзку, які ахоўвае Падляскі аддзел Памежнай варты, перасеклі 527 беларусаў, якія пакінулі сваю краіну з палітычных прычынаў.
Сілавікі і суды працягваюць перасьлед за пратэсты. Свабода сочыць за арыштамі, ператрусамі і судовымі рашэньнямі ў адміністрацыйных справах.
На лаву падсудных трапілі 12 чалавек. Крымінальную справу разглядае судзьдзя Марына Фёдарава.
Тэрэза Рыбэйру, прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ, у сваёй першай справаздачы для Пастаяннай рады АБСЭ зрабіла асаблівы націск на пагаршэньне становішча СМІ і журналістаў у Беларусі.
Прыватнай кампаніі з Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў Лукашэнка аддаў тэрыторыю ад Цнянскага вадасховішча да праспэкта Пераможцаў і ад Арлоўскай вуліцы да МКАД. Тут зьбіраюцца будаваць экспэрымэнтальны шматфункцыянальны комплекс «Паўночны бераг».
Васіля Пільца асудзілі ў Горадні спачатку на хатнюю хімію, а пасьля пракурорскага пратэсту — на год «хіміі»
Увечары 13 мая ў Менску затрымалі Адама Бяляцкага, сына праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Гісторыя палестынска-ізральскага канфлікту налічвае больш за 100 гадоў. Свабода сабрала асноўныя факты, якія тлумачаць прычыны і абставіны супрацьстаяньня палестынцаў і габрэяў, якое пачалося пасьля І сусьветнай вайны.
Суд Савецкага раёну Гомлі ў закрытым рэжыме разгледзіць скаргу Сяргея Ціханоўскага на рашэньне спагнаць павышаны падатак з часткі нібыта знойдзеных у яго за канапай 900 тысяч даляраў.
14 траўня ў Берасьці пачнецца разгляд крымінальнай справы аб «карагодзе». Гэта ўжо чацьвёртая «партыя» жыхароў гораду над Бугам, якія трапілі пад крымінальны перасьлед за карагод на праспэкце Машэрава.
Народны дэпутат Украіны Тарас Козак, супраць якога праваахоўныя органы Ўкраіны завялі крымінальную справу праз абвінавачаньне ў дзяржаўнай здрадзе, знаходзіцца на лячэньні ў Беларусі.
Пра гэта паведаміў у сваім Тэлеграм-канале Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Былы лідэр басьнійскіх сэрбаў Радаван Караджыч, асуджаны трыбуналам у Гаазе да пажыцьцёвага зьняволеньня, будзе адбываць пакараньне ў турме на тэрыторыі Вялікай Брытаніі. Пра гэта паведаміў 12 траўня брытанскі МЗС.
Журналісту і мэдыямэнэджэру Андрэю Аляксандраву яшчэ на месяц працягнулі тэрмін утрыманьня — да 12 чэрвеня, паведаміў агенцтву БелаПАН ягоны адвакат Антон Гашынскі.
Актывіста Зьмітра Дашкевіча 13 траўня вызвалілі з жодзінскага ізалятара часовага ўтрыманьня пасьля 20 сутак арышту.
З заклікам асудзіць ракетныя абстрэлы з боку палестынцаў зьвярнуўся да беларускіх уладаў амбасадар Ізраілю ў Менску Алекс Гольдман-Шайман.
Шлях у NATO, вайсковая і іншая дапамога ад Літвы Ўкраіне, ці лічыць Пуціна забойцам і будучыня «Паўночнага патоку-2».
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіне заяўляюць, што пакуль не плянуюць адмаўляцца ад ўзмоцненага рэжыму аховы супольнай зь Беларусьсю мяжы і адсочваюць усе ініцыятывы па нарошчваньні супрацоўніцтва Беларусі з Расеяй у вайсковай сфэры і сфэры бясьпекі.
Загрузіць яшчэ