Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Канстытуцыйнай камісіі прапанавалі зрабіць «усебеларускі сход» пастаянна дзейным органам


Антураж «усебеларускага сходу», люты 2021

Усебеларускаму народнаму сходу плянуецца надаць канстытуцыйны статус, зрабіць яго пастаянна дзейным органам, заявіў на пасяджэньні Канстытуцыйнай камісіі намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў, сябра камісіі Валер Міцкевіч.

«З улікам грамадзка-палітычнай значнасьці Ўсебеларускага народнага сходу, прынятых ім рашэньняў, а таксама задач, пазначаных кіраўніком дзяржавы ў ходзе шостага форуму і па выніках працы дыялёгавых пляцовак, прапанавана надаць гэтай форме народаўладзьдзя канстытуцыйны статус. Гэта можа быць пастаянна дзейны орган са сваім працоўным органам: прэзыдыюм, сакратарыят і г. д. Пры гэтым дэлегаты будуць выбірацца на 5 гадоў», — сказаў Валеры Міцкевіч.

У сваю чаргу ён прапанаваў Канстытуцыйнай камісіі абмеркаваць кампэтэнцыю сходу.

«Акрамя падвядзеньня вынікаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, абмеркаваньня праграмы на чарговыя 5 гадоў, магчыма аднесьці да яго паўнамоцтваў вызначэньне асноўных кірункаў унутранай і замежнай палітыкі краіны, прыняцьце рашэньняў у канцэптуальных пытаньнях разьвіцьця дзяржавы і грамадзтва. Акрамя таго, варта абмеркаваць наданьне сходу права звароту да прэзыдэнта з прапановай аб прызначэньні рэфэрэндумаў, адстаўцы ўраду ці да парлямэнту з прапановай выказаць вотум недаверу ўраду і г. д.», — пералічыў ён.

Таксама Валер Міцкевіч прапанаваў аднесьці прэзыдэнта, парлямэнт і грамадзян у колькасці 150 тысяч чалавек да суб’ектаў, правамоцных склікаць сход.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG