Падзеі 28 траўня
28 траўня ў магілёўскай турме № 4 з палітвязьнем, палітыкам Паўлам Севярынцам пабачылася ягоная сястра Ганна Севярынец. Сустрэча доўжылася амаль 2 гадзіны.
Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ і міністаркай замежных спраў Нідэрляндаў Сігрыд Кааг.
«Беларуская нафтавая кампанія» (БНК) ня мае намеру спыняць пастаўкі бэнзіну А-95 ва Ўкраіну, аднак кампанія можа скараціць аб’ёмы з прычыны рамонту Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу.
Студэнтка зь Лёндану Крысьціна Мікалайчанка спадзяецца вярнуцца ў Вялікую Брытанію праз Санкт-Пецярбург, бо прамы рэйс «Белавія» адмянілі.
28 траўня Аляксандар Лукашэнка прыляцеў у Сочы, дзе заплянаваныя перамовы з расейскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным.
Мэр Рыгі і міністар замежных справаў Латвіі адрэагавалі на крымінальную справу, распачатую супраць іх у Беларусі. Іх камэнтары цытуе Эўрарадыё.
28 траўня генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед пачаў крымінальную справу за распальваньне нацыянальнай варожасьці ў дачыненьні да мэра Рыгі Мартыньша Стакіса і міністра замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарcа Рынкевічcа.
Сэйм лічыць, што «маштаб і інтэнсіўнасьць рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі патрабуюць рашучых дзеяньняў міжнароднай супольнасьці». Дзеяньні рэжыму названыя актам дзяржаўнага тэрору.
28 траўня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ 15 чалавек і запатрабавалі іх вызваленьня і перагляду прынятых у дачыненьні да іх мер і судовых рашэньняў.
Аляксандру Філановічу, адвакату затрыманай у Менску расейскай грамадзянкі Соф’і Сапегі, удалося наведаць падабаронную ў СІЗА.
Расейскі блогер і палітык Максім Кац абвяргае аргумэнты расейскай і беларускай прапаганды, якая параўноўвае прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Менску зь іншымі вымушанымі пасадкамі — самалёта прэзыдэнта Балівіі, выпадкі ў Іране і Ўкраіне.
Наколькі эфэктыўнымі могуць быць падобныя санкцыі і ці могуць яны паўплываць на палітыку Лукашэнкі, разважае беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук.
У Магілёве пасьля 15 дзён арышту выйшлі на волю два мясцовыя палітыкі Алег Аксёнаў і Ўладзімер Шанцаў.
У Беларусі працягваецца палітычны перасьлед нязгодных з гвалтам рэжыму Лукашэнкі. Свабода працягвае сачыць за судовымі працэсамі ў крымінальных і адміністрацыйных справах. Артыкул абнаўляецца.
Генпракурор Беларусі Андрэй Швед пачаў крымінальную справу за распальваньне нацыянальнай варожасьці ў дачыненьні да мэра Рыгі Мартыньша Стакіса і міністра замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарcа Рынкевічcа.
У Белтэлерадыёкампаніі ёсьць два тыдні, каб накіраваць у Эўрапейскі трансьляцыйны зьвяз (EBU) афіцыйны адказ. Пасьля гэтага пастанова набудзе сілу.
На ютуб-канале NEXTA зьявіўся фільм «Залатое дно – 2». У ім каманда блогера Сьцяпана Пуцілы расказвае пра схемы, якімі, як сьцьвярджаюць аўтары, карыстаюцца ўлады Беларусі і набліжаныя да іх бізнэсоўцы.
Літоўскі бок запатрабаваў неадкладна вызваліць Рамана Пратасевіча, Сафію Сапегу і іншых палітычных зьняволеных і незаконна затрыманых.
Журналістка тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева працягвае адбываць пакараньне, 2 гады зьняволеньня, у жаночай калёніі нумар 4 у Гомлі.
Намесьнік міністра эканомікі Ўкраіны Тарас Качка заяўляе, што Беларусь неабгрунтавана ўвяла на паўгода «ручное кіраваньне» пастаўкамі ўкраінскай прадукцыі на беларускі рынак.
Гэта значыць, што ім выстаўленыя абвінавачаньні і яны застануцца пад вартай, паведамляе тэлеграм-канал Tut.by.
«Факты неналежных умоў у ЦІП і ІЧУ ГУУС Менскага гарвыканкаму, а таксама ў ІЧУ г. Жодзіна не пацьвердзіліся».
Як толькі Лукашэнка апынаецца ў складанай сытуацыі, ён адразу едзе сустракацца з Пуціным і атрымлівае падтрымку. І на словах, і на справе Крэмль застаецца галоўным крэдыторам для рэжыму Лукашэнкі.
Пра абставіны суду Ўладзімер Няпомняшчых распавёў у лісьце сваёй прыяцельцы, жыхарцы Гомля.
Раніцай 28 траўня француская кампанія AirFrance адмяніла ўжо трэці рэйс у Маскву. Прычына гэтай адмены не называецца, але папярэднія два рэйсы адмянілі, бо Расея не ўзгадніла маршрут, які абмінаў Беларусь. Іншыя рэйсы ў Маскве прынялі.
Дачыннае прадпрыемства «Беларускай нафтавай кампаніі» ва Ўкраіне спыніла продаж аўтамабільнага бэнзіну А-95.
28 траўня ў Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы, у якой абвінавачаны 26-гадовы Дзьмітры Канеўскі.
Жыхарка Менску Алена Горына павінна сплаціць 2250 рублёў штрафу за Пагоню на акне сваёй кватэры.
У бліжэйшы час расейскія ўлады дазволяць эўрапейскім авіякампаніям лётаць у Расею па альтэрнатыўных маршрутах, у абыход Беларусі.
Адным зь непарушных прыярытэтаў замежнай палітыкі Беларусі Аляксандар Лукашэнка назваў разьвіцьцё сувязяў ў СНД.
Ціханоўская правядзе кансультацыі зь юрыстамі ў справе міжнароднага расьсьледавання аб Беларусі і папярэдняй праверкі Міжнароднага крымінальнага суду (які таксама называюць Гаагскім трыбуналам).
27 траўня на літоўска-беларускай мяжы прайшоў пікет у падтрымку журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.
28 траўня Ленінскім судзе Берасьця пачаўся суд над трэцяй часткай абвінавачаных у «масавых беспарадках» 10 жніўня.
Да гэтага рашэньня беларускія самалёты маглі ляцець праз Украіну ў трэція краіны.
Дэпутаты плянуюць разгледзець законапраект аб зьмене Канстытуцыі, які прадугледжвае магчымасьць правядзеньня выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў 29-га скліканьня адначасова з выбарамі ў Палату прадстаўнікоў на адзіным дне галасаваньня ў першым чытаньні не пазьней за 4 чэрвеня.
20 траўня знайсьці і пакараць аўтараў нэгатыўных камэнтароў загадаў асабіста Аляксандар Лукашэнка
Сталае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН накіравала ноту пратэсту ў місіі васьмі краінаў, якія выступілі з заявай наконт інцыдэнту з рэйсам Ryanair, заявіў «РИА Новости» кіраўнік прадстаўніцтва Валянцін Рыбакоў.
Кіраўнік авіякампаніі Ryanair Майкл ОʼЛіры накіраваў ліст дырэктару дэпартамэнту авіяцыі Беларусі, у якім назваў інцыдэнт з разваротам рэйсу Афіны — Вільня «наўмысным і незаконным згонам», піша выданьне Wall Street Journal.
Юры Караеў кіраваў Міністэрствам унутраных спраў усяго год, але стаў адным з самых пазнавальных кіраўнікоў гэтага сілавога ведамства за ўсю яго гісторыю.
Сёньняшні рэйс расейскай авіякампаніі «Руслайн» з маскоўскага аэрапорта «Внуково» ў Вільню вылецеў амаль з гадзінным спазьненьнем, аднак даляцеў і прызямліўся ў Вільні. Ягоны маршрут быў зьменены ў абыход Беларусі, ляцеў ён над Латвіяй.
Менск заклікае Маскву адкрыць для беларускага авіяперавозчыка новыя напрамкі ў Расеі.
27 траўня ў гомельскай калёніі № 4 адвакат сустрэўся з палітзьняволенай Вольгай Класкоўскай, якая там адбывае пакараньне. Дагэтуль сустрэчу не дазвалялі, адвакат зьвяртаўся да адміністрацыі ўстановы пяць разоў. Толькі на шосты раз сустрэчу дазволілі.
Як заявіла ягоная абаронца, у Пратасевіча «усё добра, ён бадзёры, пазытыўны і вясёлы, хвалявацца няма чаго».
У Круглым за «ўхіленьне ад адбываньня пакараньня ў папраўчай установе адкрытага тыпу» (415 арт. КК) судзяць праваабаронцу і аднаго зь лідэраў леташніх пратэстаў у Магілёве Валадара Цурпанава. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі.
Расейскі прэм'ер будзе знаходзіцца ў Беларусі два дні, абмяркуе ў тым ліку і здарэньне з самалётам Ryanair, на якім захапілі журналіста Рамана Пратасевіча.
У сакратарыяце Вярхоўнай Рады Ўкраіны зарэгістравалі праект звароту да міжнародных арганізацый і замежных дзяржаў з заклікам прызнаць рэжым Аляксандра Лукашэнкі такім, што пагражае міжнароднай бясьпецы.
Уведзеныя ў адказ на захоп Беларусьсю самалёта Ryanair санкцыі — толькі пачатак, заявіў міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас і падкрэсьліў, што час дыялёгу з Аляксандрам Лукашэнкам прайшоў.
Спатканьне адбылося ў гомельскім СІЗА, куды Ігара Лосіка этапавалі перад судом. Яно працягвалася дзьве гадзіны.
Загрузіць яшчэ