Кіраўнік Ryanair у лісьце ў дэпартамэнт авіяцыі Беларусі назваў інцыдэнт з самалётам «наўмысным і незаконным згонам»

Кіраўнік авіякампаніі Ryanair Майкл ОʼЛіры накіраваў ліст дырэктару дэпартамэнту авіяцыі Беларусі, у якім назваў інцыдэнт з разваротам рэйсу Афіны — Вільня «наўмысным і незаконным згонам», піша выданьне Wall Street Journal.

ОʼЛіры заявіў, што беларускія ўлады зрабілі хлусьлівыя заявы ў сваёй справаздачы, і назваў адказных асобаў менскага аэрапорта «абструцкыяністамі». Паводле кіраўніка Ryanair,

  • беларускія ўлады не спрабавалі зьвязацца з цэнтральным офісам Ryanair,
  • супрацоўнікі менскага аэрапорта перашкаджалі супрацоўнікам авіякампаніі апэратыўна вярнуць самалёт у неба,
  • супрацоўнікі аэрапорта адмовіліся запраўляць самалёт, а пасьля адмовіліся прымаць аплату паліва крэдытнай карткай,
  • менскі аэрапорт ня змог даць перакладчыка на ангельскую мову.
Кіраўнік авіякампаніі Ryanair Майкл ОʼЛіры (Michael O'Leary), архіўнае фота
Кіраўнік авіякампаніі Ryanair Майкл ОʼЛіры (Michael O'Leary), архіўнае фота

ОʼЛіры заклікаў вызваліць Рамана Пратасевіча і высьветліць асобы расейцаў, якія сышлі з самалёта ў Менску. У кампаніі Ryanair лічаць, што гэтыя пасажыры — агенты бясьпекі, датычныя да арганізацыі згону самалёта.

​
XS
SM
MD
LG