Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна патрабуе ад Беларусі патлумачыць правядзеньне «сьледчых дзеяньняў» з Раманам Пратасевічам на запыт «ЛНР»


Будынак Міністэрства замежных справаў Украіны
Будынак Міністэрства замежных справаў Украіны

Міністэрства замежных справаў Украіны праз сваю амбасаду ў Менску зьвярнулася да ўладаў Беларусі з просьбай патлумачыць інфармацыю аб правядзеньні сьледчых дзеяньняў з затрыманым журналістам і блогерам Раманам Пратасевічам на запыт гэтак званай «ЛНР».

«Паведамленьне аб правядзеньні „сьледчых дзеяньняў“ у Беларусі варта разглядаць у кантэксьце спробаў Расейскай Фэдэрацыі надаць падпарадкаваным ёй незаконным групоўкам хаця б якую псэўдасуб’ектнасьць. Гэта толькі пацьвярджае, што апэрацыя з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair і затрыманьнем Рамана Пратасевіча разыграная паводле расейскага сцэнару. Расея ня страчвае шанцу пазбавіць Беларусь сувэрэнітэту і максымальна яе ўцягнуць у свой геапалітычны парадак дня», — цытуе агенцтва «Інтэрфакс-Україна» прадстаўніка Міністэрства замежных справаў Украіны Алега Нікаленку.

Паводле яго, такія дзеяньні Расеі павялічваюць рызыкі для Ўкраіны. «І гэта будзе ўлічана пры ўхваленьні нашай дзяржавай далейшых рашэньняў па абароне інтарэсаў нацыянальнай бясьпекі», — дадаў ён.

Алег Нікаленка таксам падкрэсьліў, што не існуе ніякай «Генэральнай пракуратуры ЛНР». «Фактычны кантроль на часова акупаваных тэрыторыях ажыцьцяўляе акупацыйная адміністрацыя Расейскай Фэдэрацыі», — адзначыў ён.

Раней, расейскія СМІ паведамілі аб тым, што «Генэральная пракуратур ЛНР» падзякавала Аляксандру Лукашэнку за магчымасьць правядзеньня сьледчых дзеяньняў з Раманам Пратасевічам".

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG