Амэрыканскае выданьне Daily Beast паведаміла, што ліст пра «бомбу ХАМАС» прыйшоў на пошту менскага аэрапорту толькі праз 27 хвілін пасьля таго, як самалёт увайшоў у паветраную прастору Беларусі, і праз 24 хвіліны пасьля таго, як менскі дыспэтчар заявіў пілётам пра пагрозу выбуху пілётам.
Daily Beast сьцьвярджае, што з дапамогай цэнтру «Дасье» расейскага палітыка Міхаіла Хадаркоўскага атрымала арыгінал гэтага ліста. І што ён быў толькі праз 24 хвіліны пасьля таго, як дыспэтчар менскага аэрапорту папярэдзіў пілётаў пра пагрозу.
Паводле Daily Beast, «ХАМАС» патрабаваў ад Эўразьвязу адмовіцца ад падтрымкі Ізраілю, а таксама каб Ізраіль спыніў агонь у Сэктары Газа. Інакш пагражалі ўзарваць бомбу над Вільняй.
Выданьне заўважае, што на момант адпраўкі ліста ўжо два дні як было падпісанае пагадненьне паміж Ізраілем і ХАМАС пра спыненьне агню.
ХАМАС адмаўляе сваю датычнасьць да інцыдэнту.
Рада Бясьпекі ААН, у якую ўваходзіць і Расея, 26 траўня заклікала Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі расьсьледаваць перахоп рэйсу Ryanair. Да гэтага патрабаваньня далучылася Нямеччына і Бэльгія, якія не ўваходзяць у Раду бясьпекі ААН.