Праз падпіску пра неразгалошваньне адвакат ня можа сказаць, дзе менавіта знаходзіцца Пратасевіч і ў якім статусе. «Аб’ём зьвестак, якія я не магу выдаваць, мне не даведзены, таму больш нічога не магу паведамляць», — сказала адвакатка Інэса Аленская.
- Журналіст і актывіст Раман Пратасевіч, які пражываў у Літве і Польшчы, быў затрыманы беларускімі ўладамі 23 траўня пасьля прымусовай пасадкі ў Менску самалёта ірляндзкай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Атэнаў у Вільню.
- У Беларусі яго абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу, абвясьцілі былі ў міжнародны вышук і ўнесьлі ў сьпіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці, улады Беларусі раней накіравалі ў Польшчу запыт аб яго выдачы. Беларускія праваабаронцы прызналі Пратасевіча палітвязьнем.
- У сувязі з інцыдэнтам Эўразьвяз абвясьціў пра падрыхтоўку сэктаральных санкцыяў у дачыненьні да афіцыйнага Менску, зь Беларусьсю практычна спыненыя авіязносіны.
- Неадкладнага вызваленьня Пратасевіча запатрабавалі цэлы шэраг заходніх краін. Генпракуратура Літвы пачала дасудовае расьсьледаваньне «захопу самалёта».