Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля скасаваньня палётаў у Эўразьвяз і Ўкраіну «Белавія» запусьціла рэйс у расейскую Ўфу


Каса авіякампаніі «Белавія» ў Менску

Страціўшы эўрапейскі і ўкраінскі рынак пасьля забаронаў на палёты ў выніку скандалу з самалётам Ryanair 23 траўня, беларуская дзяржаўная авіякампанія-манапаліст запусьціла рэйс у сталіцу Башкартастану.

31 траўня «Белавія» запусьціла рэгулярныя рэйсы ва Ўфу. Рэйсы Менск-Уфа-Менск будуць выконвацца адзін раз на тыдзень — па панядзелках. Вылет з Нацыянальнага аэрапорту Менск — у 0.10, прыбыцьцё ў Міжнародны аэрапорт Уфа — у 4.55. Зваротны рэйс з Уфы плянуецца ў 6.20 з прылётам у Менск у 7.05.

Сталіца Башкартастану — ужо трэці горад Расеі, куды пачала лётаць беларуская авіякампанія ў траўні пасьля сэрыі забаронаў на палёты і выкарыстаньне паветранай прасторы краін Эўразьвязу. Такія захады выклікаў скандал з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair і захопам журналіста Рамана Пратасевіча і ягонай дзяўчыны Соф’і Сапегі, якія ляцелі рэйсам Атэны — Вільня.

Раней у траўні «Белавія» адкрыла такія напрамкі, як Екацерынбург і Самара. Агулам Уфа стала дзявятым рэгулярным маршрутам «Белавія» ў Расею.

У кампаніі зазначылі, што не зьбіраюцца скарачаць пэрсанал на 50%.

Раней генэральны дырэктар «Белавія» Ігар Чаргінец ня выключыў і палётаў на акупаваны Расеяй паўвостраў Крым. Аднак дзеля гэтага, па яго словах, улады Беларусі павінны прызнаць Крым часткай Расеі. На гэты момант Беларусь, як і абсалютная большасьць краін сьвету, прызнае Крым часткай Украіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG