Сьледчы камітэт заяўляе ўжо пра некалькі паведамленьняў аб мініраваньні рэйсу Атэны — Вільня

Будынак Сьледчага камітэту ў Менску
Будынак Сьледчага камітэту ў Менску

Сьледчы камітэт Беларусі зьвернецца да Швайцарыі па дапамогу ў справе аб «мініраваньні» самалёта, паведамляе BELTA.

«Ужо ўстаноўлена, што паведамленьняў аб „мінаваньні“ самалёта, якія паступілі з дапамогай швайцарскага паштовага сэрвісу ананімнай пошты ProtonMail, было некалькі – у 12:25 і ў 12:56. Цяпер падрабязна вывучаюцца і аналізуюцца запісы перамоваў зь пілётамі авіясудна, праводзяцца іншыя шматлікія сьледчыя дзеяньні», — заявілі ў СК.

Ведамства кажа, што папросіць пракуратуру Швайцарыі дапамагчы атрымаць зьвесткі аб адпраўніку гэтых лістоў.

«Указаны паштовы сэрвіс ужо неаднаразова фігураваў у крымінальных справах аб пагрозе зьдзяйсьненьня тэрактаў і выбухаў на розных аб'ектах інфраструктуры Беларусі. У сувязі з гэтым дадаткова прапрацоўваецца пытаньне аб накіраваньні ў органы пракуратуры Швайцарыі ўсіх рэквізытаў ProtonMail у паведамленьнях аб ілжывым мінаваньні, якія раней трапілі ў поле зроку праваахоўнікаў. З пачатку мінулага году зафіксавана ўжо 14 такіх інцыдэнтаў», — сьцьвярджаюць у СК.

  • Раней кампанія Proton Technologies AG, якой належыць паштовы сэрвіс ProtonMail, заявіла, што ліст пра мінаваньне лайнэра Ryanair быў адпраўлены пасьля таго, як самалёт зьмяніў курс і паляцеў у бок Менску. У лісьце нібыта была пагроза ад імя ХАМАС. Менавіта праз гэты ліст беларускія ўлады «настойліва рэкамэндавалі» сесьці ў Менску самалёту Ryanair з журналістам Раманам Пратасевічам. ХАМАС сваю датычнасьць рашуча адмаўляе.

​
XS
SM
MD
LG