Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква пачала лятаць у Вільню ў абход Беларусі


Скрын з сайту Flightradar24
Скрын з сайту Flightradar24

Сёньняшні рэйс расейскай авіякампаніі «Руслайн» з маскоўскага аэрапорта «Внуково» ў Вільню вылецеў з больш як гадзінным спазьненьнем, аднак даляцеў і прызямліўся ў Вільні. Ягоны маршрут быў зьменены ў абход Беларусі, ляцеў ён над Латвіяй.

Напярэдадні тэлеграм-канал «РИА Новости» паведаміў, што расейскі «Аэрофлот» адмяніў адзіны на тыдзень рэйс у Вільню. На онлайн-табло авіякампанія пазначыла, што рэйс, які выконваецца раз на тыдзень у пятніцу, скасаваны. «Аэрофлот» не тлумачыў прычыну адмены.

26 траўня літоўскі ўрад забараніў ляцець у Літву ці зь Літвы праз тэрыторыю Беларусі. Такім чынам, трапіць у Літву, абмінуўшы Беларусь, можна праз тэрыторыю Латвіі.

Расея спрабуе блякаваць санкцыі авіяперавозчыкаў і ўжо не дазволіла некаторыя пералёты з эўрапейскіх краінаў у Маскву ў абход тэрыторыі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG