Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор Беларусі пачаў крымінальную справу супраць мэра Рыгі, Літва і Беларусь узаемна выслалі дыпляматаў. Найважнейшае за 28 траўня


Акцыя дыпляматаў заходніх краінаў у Беларусі супраць гвалту, кастрычнік 2020
Акцыя дыпляматаў заходніх краінаў у Беларусі супраць гвалту, кастрычнік 2020

Падзеі 28 траўня

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ і міністаркай замежных спраў Нідэрляндаў Сігрыд Кааг.

Аляксандар Лукашэнка прыляцеў у Сочы на перамовы з расейскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным

Літоўскія мытнікі затрымалі 400 тысяч пачкаў цыгарэт, схаваных у грузе піламатэрыялаў. Агульная сума кантрабанды — прыкладна 1,5 мільёна эўра.

Украіна закрыла неба для Беларусі.

Эўрапейскі вяшчальны зьвяз больш ня хоча Белтэлерадыёкампанію

Генпракурор Беларусі Андрэй Швед пачаў крымінальную справу за распальваньне нацыянальнай варожасьці ў дачыненьні да мэра Рыгі Мартыньша Стакіса і міністра замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарcа Рынкевічcа.

Літва высылае двух беларускіх дыпляматаў за дзеяньні, «несумяшчальныя з дыпляматычным статусам», і на знак салідарнасьці з Латвіяй. У адказ Беларусь абвясьціла пэрсонамі нон грата двух літоўскіх дыпляматаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG