Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чартэрныя рэйсы зь Беларусі ў Турэччыну і Эгіпет перакладваюць праз Расею


Пляжны адпачынак, ілюстрацыйнае фота
Пляжны адпачынак, ілюстрацыйнае фота

Турыстычныя кампаніі ў разгар сэзону ня хочуць губляць кліентаў і спрабуюць пераарыентаваць транзыт авіячартэраў з паветранай прасторы Ўкраіны на Расею.

Так, адзін з найстарэйшых беларускіх апэратараў Sakub на сваёй старонцы ў Facebook інфармуе, што палётная праграма ў напрамках Турэччыны і Эгіпту застаецца ў сіле і будзе адбывацца са зьмяненьнем маршруту руху — праз паветраную прастору Расеі.

Ці адаб’ецца павелічэньне часу палёту на цэнах тураў, не ўдакладняецца. Але ў кампаніі зьвяртаюць увагу на карэктывы ў раскладзе рэйсаў. Таму кліентам настойліва раяць абавязкова правяраць дзень вылету.

Краіны Эўразьвязу і Ўкраіна забаранілі беларускім авіяперавозчыкам залятаць у іх паветраныя калідоры праз інцыдэнт з прымусовай пасадкай у Менску самалёта авіякампаніі Ryanair, падчас якога затрымалі журналіста Рамана Пратасевіча і ягоную сяброўку Соф'ю Сапегу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG