Праваабаронцы прызналі абвінавачанага палітвязьнем.
Краіны Вялікай сямёркі (G7) заклікаюць улады Беларусі правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары пад міжнародным назіраньнем і вызваліць усіх людзей, якія несправядліва знаходзяцца ў зьняволеньні.
Алесь Пашкевіч адказвае на пытаньне, якія гістарычныя паралелі можна правесьці з сытуацыяй у сёньняшняй Беларусі, аналізуе, як беларускае грамадзтва можа адказаць на рэпрэсіі, і тлумачыць, чаму ва ўладаў не застаецца добрага выбару.
Прэсавая служба Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што ў Мазыры затрымалі 11 мясцовых жыхароў, якія ўдзельнічалі ў жніўні ў «масавых беспарадках»
Азэрбайджанскі актывіст Байрам Мамедаў знойдзены мёртвым у Стамбуле. Ён загінуў пры нявысьветленых абставінах. Паводле сяброў, некалькі дзён таму яго цела было знойдзена ў моры. Турэцкая паліцыя расьсьледуе справу і разглядае розныя вэрсіі.
19 красавіка Алеся Пушкіна судзілі ў Крупках праз скайп і далі 10 сутак арышту. Падстава — супраціў супрацоўнікам міліцыі пры затрыманьні 30 сакавіка ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну. Пра гэта Алесь Пушкін паведаміў у лісьце да жонкі Яніны.
«Зь Беларусі апошнім часам пачаўся інтэнсіўны вывад грошай, рэжым адчувае набліжэньне свайго канца»,— мяркуе Валер Цапкала.
У чэскай прэсе зьявіліся зьвесткі пра тое, што першы віцэ-прэмʼер Чэхіі Ян Гамачэк нібыта абмяркоўваў 15 красавіка з чэскім паслом у Расеі і прадстаўнікамі чэскіх спэцслужбаў магчымасьць таемнай угоды з Масквой.
Аргкамітэт палітычнай партыі «Саюз» ня будзе аспрэчваць адмову Міністэрства юстыцыі ў дзяржаўнай рэгістрацыі.
Вакол чацьвёртага пакету санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў працягваюцца дыскусіі, паведаміў прадстаўнік зьнешнепалітычнай службы Эўрапейскага Зьвязу Пэтэр Стана.
Кіеўскі суд аштрафаваў Сяргея Бычкова, які выконвае абавязкі генэральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Антонов», за парушэньне рэжыму сакрэтнасьці ў часе прыёму дзьвюх замежных дэлегацый.
Адказнай за пытаньні культуры і нацыянальнай спадчыны ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве стала Натальля Задзяркоўская. У інтэрвію Свабодзе яна расказала, чаму далучылася да каманды Паўла Латушкі і якія яе задачы ў НАК.
Украіна ўзмацніла ахову на мяжы зь Беларусьсю ў сувязі са зьменай беларускімі ўладамі сваёй пазыцыі ў расейска-ўкраінскім канфлікце.
Сілавікі працягваюць перасьлед за пратэсты. Свабода сочыць за арыштамі, ператрусамі і судовымі рашэньнямі ў адміністрацыйных справах.
«Беспакаранасьці ў Беларусі ўжо ніколі ня будзе». Так Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала навіну пра запуск у Нямеччыне расьсьледаваньня супраць злачынстваў беларускага рэжыму.
Прэм’ер-міністар Ізраілю зноў ня змог стварыць урадавай кааліцыі. У ноч на сераду ў лідэра партыі «Лікуд» Біньяміна Нэтаньягу скончыўся тэрмін мандату на фармаваньне ўраду. Прэм’ер паінфармаваў аб гэтым прэзыдэнта краіны Рэўвэна Рыўліна і вярнуў яму мандат на фармаваньне Кабінэту міністраў.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў пра гатовасць правесьці прапанаваны ім расейска-амэрыканскі саміт падчас яго паездкі ў Эўропу ў чэрвені.
Прэзыдэнт Кіргізстану Садыр Джапараў падпісаў новую Канстытуцыю, а таксама закон «Аб Канстытуцыі Кіргіскай Рэспублікі», паведамляе прэс-служба прэзыдэнта.
«Тое, як лукашэнкаўскія апрычнікі абыходзяцца з годным, разумным, сумленным чалавекам, выклікае ў мяне такі гнеў, што я не магу ня выказаць сваё абурэньне». Пісьменьнікі, навукоўцы і журналісты патрабуюць вызваліць палітоляга Аляксандра Фядуту.
Камітэт абароны журналістаў (CPJ) 4 траўня асудзіў прыняты беларускім парлямэнтам набор паправак у заканадаўства, якія могуць сур’ёзна абмежаваць свабоду прэсы ў краіне.
Вярхоўны суд мае вызначыць, дзе іх будуць судзіць.
Больш за 172 тоны забароненай у Расеі прадукцыі затрымалі мытнікі на мяжы ў Бранскай вобласьці.
Ціханоўская ў Любляне зьвярнула ўвагу на супрацоўніцтва некаторых славенскіх кампаній з рэжымам Лукашэнкі і зьвязанымі зь ім кашалькамі.
Сайт Міжнароднага францускага радыё RFI апублікаваў расьсьледаваньне аб дзейнасьці расейскіх наёмнікаў у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы зь дзясяткамі жывых сьведчаньняў злачынстваў, учыненых імі.
Адвакаты ад імя дзесяці беларусаў зьвярнуліся ў Фэдэральную пракуратуру Нямеччыны, заявіўшы аб учыненьні Аляксандрам Лукашэнкам злачынстваў супраць чалавечнасьці.
У аўторак на разгляд дэпутатаў Дзяржаўнай думы вынесены законапраект, які забараняе ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах тым, хто «мае дачыненьне да дзейнасьці грамадзкага або рэлігійнага аб’яднаньня, а таксама іншай арганізацыі, прызнаных судом экстрэмісцкімі або тэрарыстычнымі».
МЗС Расеі паведаміла, што ў Менску рыхтуецца міжнародны форум расейскіх суайчыньнікаў.
«Тое, што рэжым Лукашэнкі зрабіў з народам Беларусі за апошні год, немажліва і несумленна», — заявіла 4 мая пасол ЗША Джулі Фішэр падчас онлайн-сустрэчы зь беларускімі журналістамі. Сустрэча адбылася з нагоды Сусьветнага дня свабоднай прэсы, які адзначаўся 3 траўня.
Прэсавы прадстаўнік фондаў «Адкрытае грамадзтва», заснаваных амэрыканскім фінансістам Джорджам Сорасам, пракамэнтаваў для Радыё Свабода абвінавачаньні, якія прагучалі на мінулым тыдні ў фільме «Забіць прэзыдэнта» на тэлеканале АНТ.
Чаму людзі на волі сілкуюцца энэргіяй і аптымізмам ад тых, хто за кратамі? Што палітвязьні даюць грамадзтву — і чым тыя, хто на волі, могуць дапамагчы палітычным зьняволеным? Ці ёсьць эмпатыя да палітвязьняў сярод турэмнікаў? І чаму родным зьняволеных ня варта замоўчваць сваю бяду?
У сталіцы Вялікай Брытаніі пачаўся саміт кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краінаў «вялікай сямёркі». Гэта першая невіртуальная сустрэча такога фармату пасьля пачатку пандэміі каранавірусу.
Інфармацыя пра палітычны, эканамічны, ваенны, міжнародны стан Беларусі, любая крытыка ўладаў у СМІ, абраза прадстаўніка дзяржавы будзе лічыцца экстрэмізмам.
Станіслава і Ільлю Косьцевых, калі ім было 19 і 21 год (цяпер 20 і 22), прыгаварылі да расстрэлу за забойства настаўніцы. Незадоўга да прысуду Лукашэнка назваў абвінавачаных «падонкамі».
Суд Чыгуначнага раёну Гомля 4 траўня вынес рашэньне ў крымінальнай справе давераных асоб Сьвятланы Ціханоўскай.
Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанку. Абмеркавалі эканоміку, санкцыі і перадачу ўлады.
«Народная воля» спрабуе вярнуцца да выданьня газэты ў папяровай вэрсіі. Нягледзячы на тое, што апошні нумар выйшаў мінулай восеньню, пасьля чаго газэта перайшла на электронны варыянт, у офіс да гэтага часу прыходзяць чытачы «па сьвежы нумар».
Свабода пагутарыла зь дзедам 19-гадовага студэнта хімфаку БДУ Арцёма Баярскага, якога ўтрымліваюць ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.
Чацьвёрты пакет санкцый ЭЗ супраць кіраўніцтва Беларусі ня будзе гатовы напярэдадні саміту Эўразьвязу ў замежных справах 10 траўня, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
Славенія будзе «цьвёрда падтрымліваць усе намаганьні, накіраваныя на ўмацаваньне дэмакратызацыі, павагі да вяршэнства закона і правоў чалавека ў Беларусі», заявіў прэмʼер-міністар краіны Янэз Янша 3 траўня ў Любляне на сустрэчы зь Сьвятланай Ціханоўскай
Сёлета мяжу ў Літву па-за пунктамі пропуску перайшлі 90 чалавек, зь іх 59 іракцаў і 21 беларус. Прычым летась не было ніводнага выпадку нелегальнага перасячэньня мяжы іракцамі.
Свабода СМІ ў 23 краінах, у якіх працуе Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, застаецца пад моцным ціскам, што прадэманстравана дзеяньнямі ўладаў супраць журналістаў і іх працы.
Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі прарасейскай партыі «Саюз». Вось і скончылася беларуска-расейская ідылія, якая цягнулася з жніўня 2020 году.
Суд адхіліў хадайніцтвы адвакатаў, якія тыя называлі вельмі істотнымі для высьвятленьня праўды.
Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі прарасейскай партыі «Саюз» на чале зь Сяргеем Лушчом.
Яны заклікалі беларускія ўлады стварыць бяспечныя ўмовы працы для незалежных СМІ.
3 траўня ў цэнтры Прагі прадстаўнікі Літвы, Польшчы і Беларусі ўрачыста адкрылі выставу, прысьвечаную 230-й гадавіне першай мадэрнай эўрапейскай Канстытуцыі.
3 траўня, у Сусьветны дзень свабоды друку выйшаў фільм «Слова. Сіла. Юля», прысьвечаны палітычнай зьняволенай Юліі Слуцкай, заснавальніцы Прэс-клюбу.
Выведнае ўпраўленьне Міністэрства абароны ЗША падрыхтавала для слуханьняў у Сэнаце даклад аб глябальных пагрозах у 2021 годзе. Ён апублікаваны на сайце сэнацкага камітэту ў справах узброеных сілаў.
Прэзыдэнты Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі і Эстоніі падпісалі ў Варшаве 3 траўня сумесную дэклярацыю з нагоды 230-годзьдзя прыняцьця Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, якая была першай канстытуцыяй у Эўропе.
Загрузіць яшчэ