Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёрты пакет санкцый ЭЗ супраць уладаў Беларусі разгледзяць у чэрвені


Сьцягі Эўразьвязу

Чацьвёрты пакет санкцый ЭЗ супраць кіраўніцтва Беларусі ня будзе гатовы напярэдадні саміту Эўразьвязу ў замежных справах 10 траўня, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.

«Магчыма, да чэрвеньскай сустрэчы, калі Беларусь будзе адным з асноўных пунктаў парадку дня. Дагэтуль незразумела, прапануе пакет група краін ЭЗ, ці Эўрапейская служба зьнешніх сувязяў», — напісаў журналіст у сваім Твітэры.

Пра тое, што Эўразьвяз працуе над падрыхтоўкай чацьвёртага пакету санкцый у дачыненьні да Беларусі, заявіў 20 красавіка прадстаўнік Эўрапейскай службы замежных дзеяньняў Люк Дэйвін.

  • Першы пакет санкцый у дачыненьні да Беларусі Эўразьвяз увёў 2 кастрычніка 2020 году.
  • Пасьля сьпіс асобаў, якія падпадаюць пад іх дзеяньне, быў пашыраны другім і трэцім пакетамі 6 лістапада і 17 сьнежня адпаведна.
  • Адметнасьцю трэцяга пакету стала тое, што, акрамя пэрсаналій, у яго ўключылі арганізацыі.
  • Абмежавальныя меры прадугледжваюць забарону на паездкі ў Эўразьвяз і замарозку актываў асоб з санкцыйнага сьпісу, які цяпер налічвае 88 чалавек, уключна з Лукашэнкам, а таксама замарозку актываў сямі арганізацый.
  • Акрамя таго, фізычным і юрыдычным асобам — прадстаўнікам ЭЗ — забаронена наўпрост ці ўскосна даваць сродкі асобам з санкцыйнага сьпісу.
  • Латвія, Літва і Эстонія 25 сакавіка ўвялі новыя нацыянальныя санкцыі ў дачыненьні да 118 беларускіх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і юстыцыі, а таксама мясцовых органаў улады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG