Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадары Вялікабрытаніі і Канады выступілі са зваротам у падтрымку незалежных СМІ ў Беларусі. ВІДЭА


Амбасадарка Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Пэркінс. Архіўнае фота.
Амбасадарка Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Пэркінс. Архіўнае фота.

Яны заклікалі беларускія ўлады стварыць бяспечныя ўмовы працы для незалежных СМІ.

Беларускім уладам належыць стварыць бяспечныя ўмовы працы для незалежных СМІ. З такім заклікам у сумесным відэазвароце выступілі амбасадары Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Пэркінс і Канады — ў Польшчы і Беларусі па сумяшчальніцтве Лэсьлі Люіс Скэнлан.

«3 траўня адзначаецца Сусьветны дзень свабоды прэсы, — сказала Пэркінс. — Свабодная прэса — падмурак дэмакратычнага грамадзтва, а свабода выказваньня меркаваньня — унівэрсальнае права чалавека. На жаль, у некаторых частках сьвету свабода СМІ не зьяўляецца аксіёмай».

Брытанская дыпляматка адзначыла, што ў мінулым годзе «назіралася жорсткае падаўленьне незалежных медыяў у Беларусі» ў спробе «заглушыць іх галасы і не даць ім казаць пра нязручныя факты».

«Журналістаў затрымліваюць і саджаюць у турмы, штрафуюць і стрымліваюць. Незалежныя мэдыя выціскаюць з мэдыярынку з дапамогай дыскрымінуючых законаў і адміністрацыйных захадаў, якія абмяжоўваюць іх дзейнасьць», — канстатавала Пэркінс.

Паводле яе слоў, у гэтым годзе Беларусь апусьцілася яшчэ ніжэй у сусьветным рэйтынгу свабоды слова World Press Freedom Index і прызнана самай небясьпечнай краінай Эўропы для супрацоўнікаў мэдыя.

У сваю чаргу Скэнлан заявіла, што беларускія ўлады «сыстэматычна перапісваюць законы, каб пазбавіцца ад мэдыя, якія ідуць супраць афіцыйных поглядаў».

Канада і Вялікабрытанія знаходзяцца ў авангардзе абароны свабоды СМІ, менавіта таму у 2019 годзе яны стварылі Кааліцыю па свабодзе мэдыя, а ў 2020-м — заснавалі прэмію для тых, хто садзейнічае свабодзе СМІ, — Canada-UK Media Freedom Award, заявіла амбасадарка. Першым ляўрэатам прэміі стала Беларуская асацыяцыя журналістаў. «Наша агульная мэта — накіраваць намаганьні міжнароднай супольнасьці на тое, каб павысіць бясьпеку журналістаў ва ўсім сьвеце», — сказала канадзкая амбасадарка.

«Мы заклікаем урад Беларусі прытрымлівацца фундамэнтальных правоў чалавека і стварыць умовы, у якіх незалежныя СМІ змогуць працаваць у бясьпекі і без запалохваньня», — заявіла Скэнлан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG