Любоў Касьпяровіч затрымалі 14 траўня, калі пачаўся суд у «справе студэнтаў». Яна брала інтэрвію ў сяброў падсудных каля менскага Дому правасудзьдзя, і яе затрымала міліцыя. Яна расказала, якія ўмовы цяпер на Акрэсьціна для «палітычных» арыштантаў, да якіх залічваюць і незалежных журналістаў.