Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Эўропа Лукашэнку нічога ня зробіць. А беларусы могуць», — украінскі пісьменьнік


Марш новай Беларусі, жнівень 2020 году
Марш новай Беларусі, жнівень 2020 году

На вачах ва ўсяго сьвету з дапамогай зьнішчальніка ў цэнтры Эўропы пасадзілі пасажырскі самалёт, каб арыштаваць журналіста Рамана Пратасевіча. Фактычна гаворка ідзе пра тэрарыстычны акт, учынены кіраўніцтвам Беларусі. І тут можна шмат казаць пра геапалітыку, але гаворка ідзе пра лёс чалавека.

Гэтак пачынаецца артыкул украінскага пісьменьніка Андрія Любкі, зьмешчана на сайце ўкраінскай службы Радыё Свабода.

Дзяржава-тэрарыст

Хтосьці скажа, што гэта ўнікальная па ўзроўні нахабства і дзікасьці сытуацыя вылезе Лукашэнку бокам, што акт дзяржаўнага тэрарызму будзе мець сур'ёзныя наступствы, што гэта цьвік у труну рэжыму і гэтак далей.

Але я не паверу. Ведаеце, чаму? Узгадайце, што Лукашэнка забіваў сваіх палітычных канкурэнтаў, перасьледаваў апазыцыю і журналістаў, увёў цэнзуру, падпісаў не адзін дзясятак сьмяротных прысудаў, фальсыфікаваў усе выбары і ўсталяваў аўтарытарны рэжым. За гэта цывілізаваны сьвет назваў яго «апошнім дыктатарам Эўропы» (як гэта прыемна было чуць Пуціну!)

Андрій Любка
Андрій Любка

І што Лукашэнка зрабіў для таго, каб аднавіць рэпутацыю, усталяваць актыўныя дыпляматычныя сувязі з краінамі Захаду, убачыць у Менску ўплывовых палітыкаў іншых дзяржаў? Правільны адказ: нічога. Яму даравалі кроў на руках, таму што Пуцін напаў на Ўкраіну і раптам у 2014 годзе Менск зноў стаў пляцоўкай для — якая іронія! — міратворчай палітыкі.

А цяпер, пасьля крывавага разгону пратэстаў, зноў кансалідуючы ўладу, Лукашэнка бярэцца за добра прадуманыя помсты. І робіць гэта так, як быццам адмыслова насьміхаецца над імпатэнтнай «Эўропай», зноў «глыбока занепакоенай».

Хутчэй за ўсё, мэтаў у Лукашэнкі некалькі: ён хоча адпомсьціць апазыцыі, запалохаць гэтым прыкладам астатніх беларусаў, пасьмяяцца з Эўропы і дэмакратыі, атрымаць чарговы козыр для гандлю і перамоваў з краінамі Захаду. Бо патэнцыйнае сьмяротнае пакараньне для Рамана Пратасевіча ўдарыць ня столькі па Лукашэнку, як па рэпутацыі Эўропы і эўрапейскіх палітычных элітах.

Дабро павінна быць з кулакамі

Мяркую, што Лукашэнка сыдзе з рук выкраданьне апазыцыйнага журналіста, з асаблівым дзёрзкасьцю ўчыненае ў этэры ўсіх радараў сьвету. Будуць уведзеныя нейкія санкцыі і абмежаваньні, але яны ня будуць мець істотнага ўплыву на пазыцыі беларускага дыктатара. Больш за тое, гэтыя абмежаваньні штурхнуць яго ў яшчэ мацней абдымкі Расеі.

Я бачыў Лукашэнку разгубленым і спалоханым толькі аднойчы

Таму непакаранае зло паўтараецца і адраджаецца, непакараныя злачынства спрыяюць разьвіцьцю маніякальных схільнасцяў у злачынцаў, яны адчуваюць сябе ўладарамі сьвету. Так было з Пуціным, які нападаў на іншыя краіны і анэксаваў чужыя тэрыторыі, але з увядзеньнем «санкцыяў» нішто яму не перашкаджала абуральна забіваць сваіх ворагаў на вуліцах Солсбэры або падрываць ваенныя склады ў Чэхіі. Так здарылася і з Лукашэнкам, які любіць паўтараць за сваім крамлёўскім настаўнікам і ўжо даўно ні на якіх эўрапейскіх лідэраў не зьвяртае ўвагі.

На працягу многіх гадоў я бачыў Лукашэнку разгубленым і спалоханым толькі аднойчы. Тады, калі ён бегаў з аўтаматам і прасіў аб сустрэчы з калектывамі заводаў. Тады, калі сотні тысяч беларусаў выходзілі на вуліцы, маршыравалі, выкрыквалі лёзунгі і фармавалі палітычную каманду.

Як выратаваць Пратасевіча? Наўрад ці яго выратуе Эўропа ці масавая зьмена рамак на аватарках ў фэйсбуку. Яго можа выратаваць усьведамленьне, што дабро перамагае тады, калі ўмее за сябе пастаяць. Толькі як гэта растлумачыць братам-беларусам?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG