Праваабарончыя арганізацыі выступілі з заявамі, у якіх назвалі імёны новых палітычных вязьняў.
Сьвятлана Ціханоўская 9 чэрвеня выступіць на слуханьнях у камітэце міжнародных адносінаў Сэнату ЗША.
Уладальніцу горадзенскай крамы нацыянальнай сымболікі «Адметнасьць» Вольгу Верамеенку вызвалілі праз 72 гадзіны пасьля затрыманьня.
Прадстаўнік менскай міліцыі заявіў, што працягваецца «выяўленьне асобаў, якія раней бралі ўдзел у несанкцыяваных мерапрыемствах».
У артыкуле ў Washington Post прэзыдэнт заявіў, што Вашынгтон не імкнецца да канфлікту і спадзяецца на стабільныя і прадказальныя адносіны з Масквой.
Паўночнаатлянтычны альянс занепакоены «ўсё большай залежнасьцю» Беларусі ад Расеі ў сувязі з апошнімі палітычнымі падзеямі. Пра гэта заявіў у інтэрвію нямецкай газэце Welt am Sonntag генэральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.
Такое рашэньне ўрад бальканскай краіны прыняў пасьля доўгага маўчаньня ганаровага консулу Янэза Шкрабца стасоўна палітыкі афіцыйнага Менску.
Прымусовым і відавочна зманіпуляваным лічыць МЗС Чэхіі паказаныя на беларускім тэлебачаньні «прызнаньні» арыштаванага Рамана Пратасевіча.
Фатаграфія з турыстычнай выставы ў сталіцы Армэніі выклікала шмат пытаньняў да блогера, і ён патлумачыў абставіны сустрэчы.
Заснавальніца клюбу «Багіра», «першая лэдзі» беларускага фітнэсу, трэнэрка з 40 гадамі стажу Натальля Наважылава расказвае пра ўдзел у мірных маршах і ініцыятывах вольных спартоўцаў, пра ролю жанчын падчас пратэстаў.
Найважнейшае за 5 чэрвеня.
«Лукашэнку ўжо трэба думаць аб адступленьні і, мабыць, бліжэйшым часам далучыцца да свайго калегі Януковіча», — сказаў экс-міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус у інтэрвію літоўскаму парталу Delfi.
Улады Беларусі маюць намер адстойваць сваю пазыцыю па інцыдэнце з пасадкай самалёта Ryanair у менскім аэрапорце ў судовым парадку, заявіў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка ў інтэрвію на тэлеканале «Беларусь 1».
Міністэрства замежных справаў Літвы выступіла ў Твітэры з заявай адносна паказаных па беларускім тэлебачаньні інтэрвію Рамана Пратасевіча.
Шматгадовае абмеркаваньне «лічбавага падатку», нарэшце, прывяло да пагадненьня паміж удзельнікамі групы G7. Пра гэта абвясьціў 5 чэрвеня брытанскі міністар фінансаў Рышы Сунак па выніках сустрэчы ў Лёндане са сваімі калегамі па «Вялікай сямёрцы».
Менск парушыў нормы, якія прымаюцца нават дыктатарамі, заявіў выканаўчы намесьнік старшыні Эўракамісіі Франс Тымэрманс (Нідэрлянды), камэнтуючы інцыдэнт на літоўска-беларускім памежным пераходзе «Мядзінінкай — Каменны Лог».
«Прызнаньні» былога галоўнага рэдактара телеграм-каналу Nexta Рамана Пратасевіча, паказаныя ў чацьвер у эфіры беларускага дзяржаўнага каналу АНТ, былі скрытыкаваныя яго паплечнікамі і блізкімі.
На мяжы зь Літвой затрыманыя ўдзельнікі жнівеньскіх пратэстаў у Берасьці, паведаміла ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.
Арыштаваны блогер Раман Пратасевіч на гэтым тыдні даў дзяржаўнаму каналу АНТ так званае інтэрвію, якое доўжылася паўтары гадзіны і ў якім ён назваў шмат прозьвішчаў людзей, так ці інакш зьвязаных з пратэстамі і выбарамі ў Беларусі.
Праваабаронцы «Вясны» падсумавалі вынікі перасьледу беларусаў за травень.
Пра гэта паведаміла ягоная жонка Аксана Пачобут.
Праўладны Беларускі саюз журналістаў могуць пазбавіць членства ў Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў (IFJ).
Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля літоўскага пункту пропуску «Мядзінінкай» і каля польскага «Баброўнікі» для ўдзелу ў шматдзённым пікеце.
У калёніі «Віцьба-3» палітвязьняў папрасілі напісаць прашэньне на вызваленьне на імя Лукашэнкі, паведаміў «Белсат» з спасылкай на маці аднаго з палітвязьняў.
Чытач Свабоды падзяліўся лістом ад Сьцяпана Латыпава, які той напісаў у дзень, калі пачаўся суд над ім і калі вязень спрабаваў забіць сябе ў судовай клетцы.
Цяпер ён ва Ўкраіне.
4 ліпеня ва Ўроцлаве прайшла цырымонія ўзнагароджаньня польскай нацыянальнай прэміяй за грамадзка-палітычную актыўнасьць і заслугі перад грамадзянскай супольнасьцю.
У сувязі з тым, што ў Літву церазь мяжу зь Беларусьсю трапляе ўсё больш нелегальных мігрантаў, разглядаецца магчымасьць прыцягнуць да аховы мяжы войска, супрацоўнікаў памежнага камітэту Эўразьвязу і стралкоў.
У якасьці неадкладнага сродку прававой абароны іх трэба вызваліць, заявіў дырэктар БДІПЧ АБСЭ.
«Пра адлічэньне мы давелаліся па званку з інтэрнату з просьбай забраць рэчы, вызваліць пакой і аплаціць за кожны дзень з моманту адлічэньня тры рублі», — паведаміла Свабодзе маці Арцёма Баярскага.
Жонка палітзьняволенага журналіста Дзяніса Івашына Вольга расказала, што вядома пра ейнага мужа ў СІЗА.
Арыштаваны беларускімі ўладамі пасьля вымушанай пасадкі ў Менску самалёта Ryanair Раман Пратасевіч — не тэрарыст, а блогер і журналіст, заявіў канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц 4 чэрвеня на Пецярбурскім міжнародным эканамічным форуме з удзелам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Прыяцелька зьняволенага праваабаронцы Леаніда Судаленкі атрымала ад яго ліст. Ён піша, што яму прад’явілі канчатковае абвінавачаньне, і расказвае пра сваю «віну».
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў, што аднаўленьне зь Беларусьсю авіязносін, спыненых з ініцыятывы Ўкраіны, будзе залежаць ад беларускіх уладаў і іх стаўленьня да правоў чалавека.
Суд Цэнтральнага раёну Менску часткова задаволіў пазоў мянчанкі Тацяны да натарыюса і Гарадзкой управы ўнутраных спраў Менску.
Сытуацыя ў Беларусі пагаршаецца ў атмасфэры страху, беспакаранасьці і непрыцягненьня да адказнасьці вінаватых, сьцьвярджаецца ў апублікаванай справаздачы спэцдакладчыцы ААН у галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн.
4 чэрвеня Рада Эўразьвязу забараніла беларускім авіякампаніям лятаць у краіны ЭЗ і ў паветранай прасторы Зьвязу. Ці праўда, што яшчэ да рашэньня Рады ЭЗ напалову скарацілася колькасьць палётаў самалётаў паміж ЭЗ і Беларусьсю і над Беларусьсю?
З 4 чэрвеня Агенцтва бясьпекі палётаў Эўразьвязу EASA спыніла палёты эўрапейскіх авіякампаній над Беларусьсю.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сёньня паразмаўляў з прадстаўніцамі польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі былымі палітвязьнямі Ірэнай Бярнацкай, Ганнай Панішавай і Марыяй Цішкоўскай, якія знаходзяцца ў Польшчы з 25 траўня.
Галоўнага інжынэра кампаніі «Тут Бай Медиа» Алу Лапатку абвінавацілі паводле ч.6 арт.16, ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу — дапамога ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Скончыў ПТВ, пераймаў досьвед былых байцоў віленскага АМАПу, удзельнічае ў разгоне акцый пратэсту з канца 90-х.
Кампанія Ravensdown, якая пастаўляе каля паловы ўсіх угнаеньняў у Новую Зеляндыю, мяняе крыніцу паставак, паведаміла навазэляндзкае выданьне Stuff.
«Хімія», калёніі строгага і агульнага рэжымаў, а таксама буйныя штрафы — у Беларусі штодня гучаць крымінальныя прысуды тым, хто выступіў супраць Лукашэнкі і за новыя выбары. Свабода піша пра рашэньні судоў.
Дзейнасьць Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) у Беларусі цяпер забаранілі. Гэта зроблена ў адказ на ўведзеныя ўрадам ЗША санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў. Расказваем, што гэтая арганізацыя рабіла ў Беларусі.
У складзе дэлегацыі Ціханоўскай былі Валер Кавалеўскі і Павал Латушка.
«Самаадчуваньне здавальняючае. Трымаецца цьвёрда. Хвалюецца за родных»., — расказала адвакатка пра Латыпава.
Колькасьць авіялайнэраў, якія выкарыстоўваюць паветраную прастору Беларусі для палётаў у Эўрапейскі Зьвяз і церазь яго, пасьля інцыдэнту з Ryanair скарацілася з 420 да 253 рэйсаў у суткі.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз апублікаваў сваю рэакцыю на заяву Дзярждэпартамэнту, што амбасадарка ЗША Джулі Фішэр працягне падтрымліваць дэмакратычныя памкненьні беларускіх грамадзян за межамі краіны.
Прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што закрыцьцё ўкраінскага неба для беларускіх самалётаў сувымерна інцыдэнту з прымусовай пасадкай паветранага судна кампаніі Ryanair у Менску.
Загрузіць яшчэ