Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Малі прызначыў новага часовага прэзыдэнта пасьля зьвяржэньня папярэдняга


Дэманстрацыя прыхільнікаў вайсковай хунты ў дзень незалежнасьці Малі, верасень 2020
Дэманстрацыя прыхільнікаў вайсковай хунты ў дзень незалежнасьці Малі, верасень 2020

Канстытуцыйны суд Малі абвясьціў часовым прэзыдэнтам краіны палкоўніка Асімі Гаіту, які ўзначальвае хунту пасьля перавароту.

Суд абвясьціў, што прыняў гэтае рашэньне ў сувязі з тым, што пасада прэзыдэнта засталася вакантнай пасьля адстаўкі выканаўцы абавязкаў кіраўніка дзяржавы Ба Ндао. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.

У панядзелак Ндао і прэм’ер-мінісатр Мактар Ўана былі затрыманыя вайскоўцамі. Яны былі адпушчаныя толькі пасьля таго, як сышлі ў адстаўку. Самі яны ўзначальвалі пераходны ўрад, пасьля таго як вайскоўцы зрынулі папярэдняга прэзыдэнта Ібрагіма Бубакара Кейта ў жніўні 2020 года. Ён прыйшоў да ўлады пасьля зьвяржэньня папярэдняга прэзыдэнта, які ў сваю чаргу заняў сваю пасаду пасьля дзяржаўнага перавароту.


Гаіта ўзначальваў ваенны пераварот у 2020 годзе, ён займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта. Ндао ён зрынуў пасьля таго, як у склад ураду не ўвайшлі двое афіцэраў з хунты. «Нам давялося выбіраць паміж хаосам і згуртаванасьцю ў сілах абароны і бясьпекі, і мы абралі згуртаванасьць», — заявіў ён у пятніцу.

Палітычны крызіс у Малі пачаўся летам мінулага года, апазыцыя патрабавала адправіць у адстаўку прэзыдэнта Кейта, які займаў сваю пасаду больш за 6 гадоў. За год да перавароту Кейта адправіў у адстаўку кіраўнікоў арміі пасьля сэрыі масавых забойстваў цывільнага насельніцтва ў цэнтры краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG