Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з супольнай заявай. Яны патрабуюць спыніць парушэньне права на абарону і прэзумпцыю невінаватасьці
У Ізраілі дзьве жанчыны сталага веку загінулі ў горадзе Ашкелон у выніку ракетных абстрэлаў з боку Паласы Газы
Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Іван Баканаў заклікаў не забываць пра Беларусь у выпадку магчымага ўварваньня Расеі на тэрыторыю Украіны
Мацей Папоўскі, генэральны дырэктар дэпартамэнту палітыкі добрасуседзтва Эўракамісіі, прадставіў Сьвятлане Ціханоўскай праект Ўсеабдымнага пляну дапамогі ЭЗ для Беларусі
Адказны ў пытаньнях юстыцыі ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве юрыст Міхаіл Кірылюк тлумачыць небясьпекі і прававыя супярэчнасьці дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі аб наданьні Радзе бясьпекі паўнамоцтваў у выпадку яго гібелі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі мяркуе, што Расея не наважыцца на поўнамаштабны наступ на Ўкраіну, разумеючы, што такім чынам можа быць разьвязаная новая ўсясьветная вайна.
Папярэдняе сьледзтва ў справе сябра Каардынацыйнай рады Максіма Знака закончанае.
Прыйшоў у палітыку ў 1999, калі меў 14 гадоў, прэвэнтыўна сядзеў на «сутках» у 2010, рыхтуецца да калёніі ў 2021 — актывіста Паўла Юхневіча будуць судзіць у Магілёве.
У Тбілісі гарадзкі суд 10 траўня зьмяніў меру стрыманьня лідэру «Адзінага нацыянальнага руху» Ніканору Мэліі з арышту на грашовы заклад. Эўразьвяз назваў гэтае рашэньне «важным крокам» для пераадоленьня палітычнага крызісу ў Грузіі.
Чацьвёрты пакет санкцый ЭЗ супраць уладаў Беларусі будзе прыняты «у найбліжэйшыя тыдні», паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк са спасылкай на вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў міжнародных справах Жузэпа Бурэля.
Чэская грамадзкая арганізацыя «Чалавек у нядолі» (People in Need) узнагародзіла прэміяй Homo Homini чатырох сябраў беларускай праваабарончай арганізацыі «Вясна» — Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Леаніда Судаленку і Тацяну Ласіцу.
Радыкальны палестынскі рух «Хамас» заявіў, што 10 траўня абстраляў Ізраіль ракетамі.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда на сустрэчы з прэзыдэнтам Румыніі Клаўсам Ёханісам у Бухарэсьце 10 траўня заявіў, што Эўропа павінна быць гатовая да таго, каб абараняць Беларусь.
У Бабруйску выйшаў на волю мясцовы журналіст Уладзімір Рэпік, якога затрымалі 9 траўня па адміністрацыйнай справе аб прапагандзе нацысцкай сымболікі.
32-гадовую жанчыну сем разоў каралі арыштам па 15 сутак — за нібыта ўдзел у «партызанскіх» акцыях.
Чэхія мае намер дамагацца ад Расеі ня менш аднаго мільярда крон (каля 47 мільёнаў даляраў) — у якасьці кампэнсацыі за выбухі на складзе боепрыпасаў у паселішчы Вэрбеціцы ў 2014 годзе. Пра гэта ў эфіры чэскага тэлебачаньня заявіла міністарка фінансаў Алена Шылерава.
Вядомы мастак Алесь Пушкін, якога сілавікі затрымалі 30 сакавіка 2021 года ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці, у горадзенскай турме № 1 заснаваў арт-суполку «Турма». Аб гэтым палітзьняволены паведаміў у адным з лістоў на волю.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў пра пляны прымусу Лукашэнкі да дыялёгу аб урэгуляыванні палітычнага крызісу.
Расказваем, хто зь людзей пэнсійнага ўзросту апынуўся за кратамі з палітычных прычынаў і за што.
Заяву ў Фэдэральную пракуратуру Нямеччыны аб злачынствах супраць чалавечнасьці, учыненых Лукашэнкам, пададалі ў ФРГ ад імя 10 чалавек, якія падвергліся катаваньням у Беларусі.
Праваабаронцам і валянтэрам вядома пра затрыманьне больш за 10 чалавек.
Праваабаронца Наста Лойка дае некалькі парадаў, якія дапамогуць ня стаць «экстрэмістам» у Беларусі.
Друкарня апавясьціла рэдакцыю Intex-press, што ад 9 траўня «ў аднабаковым парадку» скасоўвае дамову на аказаньне сваіх паслуг.
«Шэраг актуальных пытаньняў двухбаковага парадку дня» закрануць у тэлефоннай размове Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, паведаміў БелАПАН са спасылкай на прэс-службу Крамля.
Антыканстытуцыйны дэкрэт Лукашэнкі аб наданьні паўнамоцтваў Радзе бясьпекі нарэшце зьявіўся. Аднак, яму спадарожнічае шэраг дзівосаў і наступстваў.
Адзначаючы ў нядзелю Дзень Эўропы, прэм’ер-міністры Літвы, Латвіі і Эстоніі заклікаюць ствараць агульную будучыню.
9 траўня з Буда-Кашалёўскага ІЧУ вызвалілася жыхарка Гомеля Анастасія Перавошчыкава. Яна адбыла рэкордны для Беларусі адміністрацыйны тэрмін — 105 сутак арышту.
У Омскай вобласьці РФ, як сьцьвярджаюць мясцовыя СМІ, вядуцца пошукі абласнога міністра аховы здароўя Аляксандра Мурахоўскага. 7 траўня ён адправіўся ў лес на паляваньне і неўзабаве перастаў выходзіць на сувязь.
Дзяржаўная чыноўніца, якая раней узначальвала Адміністрацыю Лукашэнкі, патлумачыла, чаму выйшаў дэкрэт № 2 «Пра абарону сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу».
Ян Максімюк размаўляе з Гайрам Тоскедалам, дэпутатам парлямэнту Нарвэгіі ад Хрысьціянскай народнай партыі, пра яго зацікаўленасьць Беларусьсю і пра тое, што ён робіць, каб зацікавіць гэтай сытуацыяй сваіх суайчыньнікаў.
У Расеі і шэрагу іншых краін 9 мая адзначаецца Дзень Перамогі. У сваім выступе на парадзе ў Маскве прэзыдэнт Расеі не згадаў пра саюзьнікаў СССР па антыгітлераўскай кааліцыі.
Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джэфры Джук і амбасадарка Вялікай Брытаніі Жаклін Пэркінс яшчэ 6 траўня «ўшнавалі памяць мільёнаў загінулых герояў Другой сусьветнай вайны, партызан, салдат, мірных жыхароў і многіх іншых, хто ахвяраваў сваім жыцьцём, каб наблізіць Дзень Перамогі 9 мая 1945 года».
9 траўня Лукашэнка ўсклаў вянок да манумэнту Перамогі ў цэнтры Менску.
SNP не хапіла толькі аднаго мандату да абсалютнай парлямэнцкай большасьці. Партыя выступае за аддзяленьне Шатляндыі ад Вялікай Брытаніі.
Сьвятлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Перамогі. Яе прэс-служба выпусьціла адмысловы відэазварот.
9 траўня адразу пасьля падпісаньня пачаў дзеяньне дэкрэт «Аб абароне сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу». Ён прадугледжвае пераход улады ў Беларусі да Савету бясьпекі ў выпадку гвалтоўных дзеяньняў супраць кіраўніка дзяржавы.
Гарадзенцу Анатолю Песьняку 94 гады. Ён жыў пры «паляках», пры «саветах», пры «немцах». Дзень Перамогі сустрэў паблізу Бэрліна.
Найважнейшае за 8 траўня.
Старшыня парлямэнцкага камітэту па нацыянальнай бясьпецы і абароне Літвы Лаўрынас Кашчунас сказаў, што кантрабанда складае 20-30% усяго рынку цыгарэт, а беларускія цыгарэты — «абсалютная большасьць», паведамляе партал DELFI.
Новая акцыя пратэсту апазыцыі ў Беларусі заплянаваная на 9 траўня. Папярэдняя акцыя ў Беларусі, якая плянавалася 25 сакавіка, у Дзень Волі, не адбылася.
Чытачы паведамляюць, што грошы іх пажылым сваякам пачалі паступаць на карту ўжо ноччу з 7 на 8 траўня.
Прэм'ер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш зьвярнуўся да кіраўніцтва іншых краін Эўразьвязу з заклікам выслаць хаця б па адным расейскім дыплямаце на знак салідарнасьці з Чэхіяй у справе выбухаў боепрыпасаў у Вэрбэціцах.
Як інфармуе страйкам на сваіх старонках у сацсетках, каля дзесяці гадзін раніцы 8 траўня Бокун паведаміў, што невядомыя блякавалі яго ў доме ў бацькоў, хутчэй за ўсё, будуць затрымліваць.
У суботу 8 траўня з «хатнім» канцэртам выступіць музыка гурту «ЛСП» Пётар Клюеў.
Пасьля доўгіх месяцаў локдаўну Эўропа робіць першыя крокі на шляху да нармальнага жыцьця.
Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
Больш за 200 чалавек пацярпелі ў сутыкненьнях пратэстоўцаў палястынцаў з сіламі бясьпекі Ізраіля ва ўсходнім Ерусаліме ў ноч на 8 траўня. Сутычкі жыхароў арабскіх кварталаў з паліцыяй працягваюцца некалькі дзён запар і ўзмацняюцца з часам.
Віктар Бабарыка заявіў, што яго пазбавілі камунікацыі нават з роднымі.
Эўрапейскі Зьвяз заклікаў UNESCO адрэагаваць на пагаршэньне сытуацыі са свабодай выказваньня думак і свабодай прэсы ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Загрузіць яшчэ