Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз выходзіць з локдаўну. Якія абмежаваньні і дзе ўжо адмянілі


Дэманстрацыя пратэсту супраць каранавірусных абмежааньняў у Бэрліне, 21 красавіка 2021 году

Пасьля доўгіх месяцаў локдаўну Эўропа робіць першыя крокі на шляху да нармальнага жыцьця.

Агляд падрыхтавала DW.

Нямеччына

Сацыяльнае і культурнае жыцьцё Нямеччыны стаіць на «аварыйным тормазе» — у краіне дзейнічаюць адзіныя абмежавальныя меры барацьбы з каранавірусам, прадугледжаныя папраўкамі ў Закон аб эпідэміялягічнай абароне, якія былі прынятыя ў канцы красавіка.

Але з 9 траўня абмежаваньні перастануць дзейнічаць для людзей, якія прайшлі поўную вакцынацыю або перанесьлі каранавірусную інфэкцыю.

Як мінімум адну прышчэпку ў ФРН атрымалі больш за 30 адсоткаў насельніцтва. Для тых, хто цалкам прышчапіўся або перахварэў, будуць зьнятыя абмежаваньні на сацыяльныя кантакты, адменена дзеяньне камэнданцкай гадзіны і адпадзе неабходнасьць у экспрэс-тэстах, абавязковых для наведваньня нехарчовых крамаў, цырульняў і музэяў. Але гаворка аб зьняцьці агульнага локдаўну пакуль не ідзе.

У Грэцыі адкрыліся рэстараны і чакаюць турыстаў

І жыхары Грэцыі, і турысты з нецярпеньнем чакалі гэтай падзеі: з 3 траўня ў краіне зноў — пасьля паўгадавога карантыну — адкрыліся бары і рэстараны, хоць працаваць яны будуць з абмежаваньнямі. Абслугоўваць кліентаў можна толькі на вуліцы, а пэрсаналу давядзецца двойчы на тыдзень здаваць тэсты на каранавірус і насіць ахоўныя маскі. Сталы павінны стаяць на істотным адлегласьці адзін ад аднаго, сядзець за адным сталом могуць ня больш за шэсьць чалавек.

Каб наведвальнікі асабліва не расслабляліся, жывыя выступы музыкаў у рэстаранах пакуль не вырашаюцца. Працаваць бары і рэстараны змогуць да 23.00.

З 15 ў краіну пускаюць турыстаў і яны зноў змогуць рабіць фатаграфіі на фоне грэцкіх пэйзажаў

З 10 траўня ў Грэцыі адкрыюцца школы, а з 15 траўня турысты, якія зрабілі абедзьве прышчэпкі ад каранавірусу або якія маюць пры сабе нэгатыўны тэст на COVID-19, змогуць зноў прыяжджаць у краіну без неабходнасьці праходзіць карантын.

Культурныя і забаўляльныя ўстановы, такія як тэатры, начныя клюбы, канцэртныя і кіназалі застаюцца зачыненымі.

Каля васьмі працэнтаў насельніцтва былі вакцынаваныя хоць бы адзін раз.

Францыя аслабляе карантын

З 3 траўня распачала аслабляць карантын — адзін з самых жорсткіх у Эўропе — Францыя. Упершыню за доўгія тыдні зьнятыя абмежаваньні на перамяшчэньне: да гэтага жыхары краіны павінны былі заставацца ў радыюсе 10 кілямэтраў ад сваіх дамоў, калі гаворка не ішла пра неабходныя паездкі.

У найбліжэйшыя дні вернуцца ў школы вучні сярэдніх клясаў — заняткі ў пачатковых клясах ужо адноўленыя, адкрытыя і дзіцячыя сады. А з 19 траўня зноў пачнуць працаваць адкрытыя тэрасы ў кавярнях, барах і рэстаранах, пачатак камэнданцкай гадзіны будзе адсунуць з 19.00 на 21.00.

На сёньняшні дзень 10 працэнтаў жыхароў краіны атрымалі як мінімум адну прышчэпку.

Італія адкрывае музэі і тэатры

Паступова зьмякчае ўмовы карантыну і Італія. У рэгіёнах, пацярпелых ад пандэміі ня так моцна, зноў працуюць адкрытыя тэрасы ў рэстаранах і барах, праўда, толькі да 22.00 — пасьля гэтага ўступае ў дзеяньне камэнданцкая гадзіна. Адзін за адным адкрываюцца музэі і кінатэатры. З 3 траўня, на радасьць аматараў мастацтва, аднавілі працу музэі Ватыкану — уваход у іх, зразумела, дазволены толькі ў ахоўных масках.

З пачатку лета краіна плянуе адкрыць межы і для турыстаў, хоць пакуль што не зусім ясна, якімі будуць правілы ўезду, — у тым ліку, для людзей, якія зрабілі прышчэпкі. Да сярэдзіны траўня разам з неабходнасьцю тэсту перад адлётам і пасьля прылёту для ўсіх, хто ўяжджае ў Італію, захоўваецца патрабаваньне пяцідзённага карантыну. Пасьля 15 траўня ў краіне будзе ўведзены так званы нацыянальны зялёны прышчэпачны пашпарт, які пасьля будзе заменены зялёнай эўрапейскай картай, якая сьведчыць пра наяўнасьць імунітэту да COVID-19.

На гэты час у Італіі прышчэпленыя больш за 25 адсоткаў насельніцтва.

Нідэрлянды адмянілі камэнданцкую гадзіну

У Нідэрляндах зноў адкрыліся бары і рэстараны, але толькі ў дзённы час — з 12.00 да 18.00. Камэнданцкая гадзіну ў краіне адмененая, і пайсьці ў нехарчовую краму зноў можна без папярэдняга запісу.

Запрасіць у госьці цяпер дазволена не аднаго, а двух чалавек. Музэі, кінатэатры і тэатры па-ранейшаму зачыненыя.

Унівэрсытэты і школы працягваюць працу ў рэжыме анлайн — за выключэньнем аднаго дня на тыдзень, калі студэнты і школьнікі могуць хадзіць на заняткі.

Узровень захворваньняў у Нідэрляндах застаецца высокім: 300 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва. Як мінімум адну прышчэпку зрабілі каля 30 працэнтаў жыхароў.

Данія дазваляе публічныя мерапрыемствы на адкрытым паветры

Пасьля некалькіх месяцаў карантыну аслабляе абмежаваньні і Данія. Каб краіна хутчэй магла вярнуцца да звыклага ладу жыцьця без пагрозы новых успышак хваробы, улады ўвялі «каранавірусныя пашпарты». Атрымаць іх могуць тыя, хто ўжо перахварэў або вакцынаваны, а таксама людзі з адмоўным тэстам на каранавірус (сапраўдным на працягу 72 гадзін).

Уладальнікі «каранавірусных пашпартоў» могуць наведваць рэстараны і кавярні, музэі, кінатэатры, цырульні і астатнія месцы сфэры паслуг. Дакумэнт можна прад’явіць як на паперы, так і ў электронным выглядзе — праз спэцыяльны дадатак.

З 21 мая ў Даніі дазволяць праводзіць публічныя мерапрыемствы на сьвежым паветры з удзелам да 2000 чалавек. Лік дазволеных удзельнікаў хатніх сустрэч у закрытым памяшканьні павялічыцца да 50, а пад адкрытым небам — да 100. Заняткі ва ўнівэрсытэтах адновяцца на 50 адсоткаў.

Абмежаваньні застануцца ў сіле да той пары, пакуль ня будуць вакцынаваныя ўсе жыхары Даніі. Краіна плянуе завяршыць кампанію вакцынацыі да канца ліпеня.

У Чэхіі пачалі працаваць крамы і рынкі

Патроху вяртаецца да нармальнага жыцьця Чэхія. З 3 траўня там адноўлены раздробны гандаль і зноў пачалі працаваць рынкі.

Краіна моцна пацярпела ад пандэміі: яшчэ некалькі месяцаў таму паказчыкі сьмяротнасьці ад COVID-19 у Чэхіі былі аднымі з самых высокіх у Эўропе. Але ў апошнія тыдні сытуацыя істотна палепшылася: ўзровень захворваньня не перавышае 150 выпадкаў на 100 тысяч, і Чэхія больш ня лічыцца краінай падвышанай рызыкі.

Мінімум адну прышчэпку атрымалі больш за 18 працэнтаў жыхароў краіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG