Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль паведаміў пра гібель двух чалавек падчас абстрэлаў з Паласы Газы


Ракеты, выпушчаныя з Паласы Газы ў бок Ізраілю, 10 траўня 2021
Ракеты, выпушчаныя з Паласы Газы ў бок Ізраілю, 10 траўня 2021

У Ізраілі дзьве жанчыны сталага веку загінулі ў горадзе Ашкелон у выніку ракетных абстрэлаў з боку Паласы Газы

Пра гэта пішуць ізраільскія СМІ са спасылкай на паліцыю і мэдыкаў. У шпіталі з раненьнямі рознай ступені цяжкасьці дастаўлена некалькі дзясяткаў пацярпелых.

У ноч на аўторак, 11 траўня, па тэрыторыі Ізраілю былі выпушчаныя каля 200 ракет. Частку зь іх перахапіла сыстэма «Жалезны купал». Адказнасьць за абстрэлы ўзялі на сябе радыкальныя групоўкі ХАМАС і «Ісламскі джыхад».

Да таго армія абароны Ізраіля атакавала больш за 100 вайсковых аб’ектаў палестынцаў. Палестынскія СМІ паведамляюць аб гібелі прынамсі двух дзясяткаў чалавек, уключаючы дзяцей. Ізраільскі бок сьцьвярджае, што вёў прыцэльны агонь па абʼектах радыкальных груповак. Частка зь іх знаходзілася побач з жылымі будынкамі.

  • еДля лякалізацыі канфлікту паліцыя перакрыла для мусульманаў уваход на Храмавую гару. Паводле інфармацыі палестынскіх СМІ, ізраільцяне сталі страляць гумовымі кулямі і ўжылі сьвятлашумавыя гранаты. Празь некаторы час паліцыя ўзяла штурмам двор мячэці Аль-Акса і прымусіла наведвальнікаў пакінуць тэрыторыю.
  • Рашэньне суду аб законнасьці высяленьня палестынцаў адклалі, але сутыкненьні працягнуліся.
  • На фоне сутыкненьняў ізраільская паліцыя прыняла рашэньне закрыць уваход на Храмавую гару і для юдэяў, нягледзячы на нацыянальнае сьвята — Дзень Ерусаліму. У гэты дзень у 1967 годзе па выніках Шасьцідзённай вайны было афіцыйна абвешчана аб усталяваньні над усходнімі раёнамі гораду ізраільскага сувэрэнітэту.
  • Палестынскі бок абвясьціў аб пачатку ваеннай апэрацыі «Ерусалімскі меч». Празь некалькі гадзінаў Армія абароны Ізраілю пачала апэрацыю «Вартавы муроў». Ізраіль і Палестынская аўтаномія абвінавачваюць адно аднаго ў эскаляцыі канфлікту. ААН, Эўразьвяз і ЗША выказалі сваю занепакоенасьць і заклікалі да стрыманасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG