Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына за беларусаў, Лукашэнка баіцца, што яго застрэляць і будуць радавацца, Бабарыку не перадаюць лістоў. Найважнейшае за 8 траўня


Муамар Кадафі і Аляксандар Лукашэнка, 2008 год
Муамар Кадафі і Аляксандар Лукашэнка, 2008 год

Найважнейшае за 8 траўня.

Міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас заявіў, што Нямеччына і Эўрапейскі Зьвяз заўжды будуць падтрымліваць імкненьне беларусаў да свабоды і дэмакратыі.

Лукашэнка баіцца, што яго застрэляць і будуць радавацца на Захадзе.

Сьвятлана Алексіевіч лічыць, што сёньня Вялікая Айчынная вайна служыць прыкрыцьцём рэстаўрацыі камунізму.

У Жодзіне асудзілі 12 жанчын, затрыманых 24 красавіка ў прыватнай лазьні.

6 траўня каля пад’езда супрацоўнікі АБЭЗ затрымалі 34-гадовага Ўладзімера Палуяна. Прычынай сталі сьняжынкі на акне.

Віктар Бабарыка заявіў, што яго пазбавілі камунікацыі нават з роднымі.


Вэтэранам пачалі выплачваць грошы да дня Перамогі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG