Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«1700 рублёў, СМС аб залічэньні прыйшло ноччу». Якія выплаты да 9 траўня пачалі атрыміваць вэтэраны


Лукашэнка і вэтэраны, 9 траўня 2013 году

Чытачы паведамляюць, што грошы іх пажылым сваякам пачалі паступаць на карту ўжо ноччу з 7 на 8 траўня.

Раніцай 8 траўня парталу TUT. by у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны пацьвердзілі, што ўдзельнікі ды інваліды вайны атрымаюць аднаразова выплаты да сьвята.

«Мой дзядуля Ўладзімір Іванавіч Паборцаў зьяўляецца вэтэранам ВАВ. І сапраўды, сёньня раніцай прыйшлі на яго картку грошы. Сума — 1700 рублёў », - паведаміў чытач TUT. by.

«Мой дзед — вэтэран вайны, мае другую групу інваліднасьці па раненьні. У 12 гадзін ночы яму прыйшла эсэмэска аб залічэньні матэрыяльнай дапамогі. Далі 1700 рублёў», — піша яшчэ адзін чытач і ўдакладняе, што ў сям’і такіх выплат не чакалі.

Як паведамілі TUT. by у адным з абласных камітэтаў па працы, занятасьцi i сацыяльнай абароне, менавіта такая сума — 1700 рублёў — належыць інвалідам ВАВ. Сёлета выплаты гэтай катэгорыі грамадзян такія ж, як і ў мінулым.

Іншыя ўдзельнікі вайны атрымалі меншыя сумы:

«Айцу-вэтэрану на карту прыйшло 700 рублёў. Выплатай ён задаволены. У 2 гадзіны ночы прыйшло СМС з інфармацыяй аб залічэньні».

«У мяне бацька — малалетні вязень, сёньня паштальён прынесла грошы, сказалі, што гэта „вэтэранскія“ да 9 траўня. Выплаце бацька, вядома, рады» — напісалі чытачы TUT. by.

Сёлета пытаньне аднаразовай дапамогі вэтэранам суправаджаласяя інтрыгай. Першапачаткова ў Міністэрстве працы заявілі, што разавыя выплаты не прадугледжаныя. Тады ініцыятыва BYSOL запусьціла тэрміновы збор на выплату для вэтэранаў.

7 траўня сытуацыю пракамэнтаваў Аляксандр Лукашэнка і паабяцаў, што ўсе ўдзельнікі вайны абавязкова атрымаюць разавую дапамогу дня Перамогі. Ён заявіў, што для падтрымкі вэтэранаў вылучаныя немалыя сродкі — каля 65 мільёнаў рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG