Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз прадставіў Ціханоўскай праект пляну дапамогі Беларусі


Сьвятлана Ціханоўская і старшыня Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, Брусэль, сьнежань 2020
Сьвятлана Ціханоўская і старшыня Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, Брусэль, сьнежань 2020

10 траўня прайшла онлайн-сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з Мацеем Папоўскі, генэральным дырэктарам дэпартамэнту палітыкі добрасуседзтва Эўракамісіі. На сустрэчы, якая адбылася па ініцыятыве Эўракамісіі, Ціханоўскай быў прадстаўлены праект Ўсеабдымнага пляну дапамогі ЭЗ для Беларусі.

Як паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай, праца над праектам пляну вялася апошнія месяцы ва ўзаемадзеяньні з камандай беларускай лідэркі.

Плян прадугледжвае фінансавую макрадапамогу для эканомікі Беларусі і падтрымку палітычных і эканамічных рэформаў у тым ліку з удзелам Міжнароднага валютнага фонду, Сусьветнага банку, Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця і іншых міжнародных фінансавых інстытутаў.

Падрыхтоўка да рэалізацыі Пляну прадугледжвае магчымасьць правядзеньня такіх мерапрыемстваў як Форум інвэстараў для новай Беларусі і канфэрэнцыі донараў. Абавязковай умовай пляну зьяўляецца тое, што ён будзе дадзены дэмакратычнай Беларусі — а не рэжыму — у пераходны пэрыяд і пасьля правядзеньня новых свабодных выбараў.

Ціханоўская падзякавала ЭЗ за распрацоўку Пляну і заклікала як мага хутчэй завяршыць яго і агучыць меркаваны аб’ём падтрымкі. Яна таксама адзначыла, што важна дзейнічаць хутка, каб беларусы, супраць якіх Лукашэнка працягвае ўжываць усё больш жорсткія рэпрэсіі, ужо сёньня ведалі аб практычных кроках Эўразьвязу ў той момант, калі дэмакратычныя зьмены ў Беларусі наступяць.

У падтрымку пляну выступілі прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі — Каардынацыйная Рада, Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК) і Вераніка Цапкала, якія падпісалі зварот да старшыні Эўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен з заклікам апублікаваць Плян і падтрымаць ідэю правядзеньня міжнароднай канфэрэнцыі высокага ўзроўню для вырашэньня крызісу ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG