Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі: «за» і «супраць». Дыскусія экспэртаў


Ці былі эфэктыўнымі санкцыі, якія раней уводзіліся адносна Беларусі? Які міжнародны досьвед эфэктыўнасьці санкцыяў? Ці не падштурхоўваюць санкцыі да больш шчыльнага збліжэньня Беларусі з Расеяй?

Па гэтых тэмах у «Праскім акцэнце» спрачаюцца былыя дыпляматы: кіраўнік Кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай Валер Кавалеўскі і палітычны аналітык Павал Мацукевіч.

Кавалеўскі

  • Упэўнены, што санкцыі могуць дасягнуць сваёй мэты
  • Важна, каб гэтыя мэты былі акрэсьленыя, каб яны былі дасягальныя
  • І трэба, каб краіны і арганізацыі, якія ўводзяць санкцыі, былі пасьлядоўныя ў сваіх дзеяньнях
Валер Кавалеўскі
Валер Кавалеўскі
  • У беларускай гісторыі мы неаднойчы бачылі, як санкцыі здымаліся на паўдарозе
  • Вызваляліся палітвязьні ці некаторыя зь іх, і для заходніх дзяржаваў гэта было дастатковай падставай, каб зьняць санкцыі
  • Ніякіх сыстэмных зьменаў у Беларусі не было зроблена
  • Тое, што мы бачылі ў 2020 годзе, — гэта вынік таго, што санкцыі не давялі да канца
  • Мэта стратэгіі дэмакратычных сілаў — гэта раскол элітаў, якія ўключаюць у сябе і алігархаў, і пазбаўленьне рэжыму рэсурсаў
  • Санкцыі скіраваныя на дасягненьне гэтых мэтаў
  • Эканамічныя санкцыі адбіраюць у Лукашэнкі рэсурсы, якія дазваляюць яму заставацца на плыву
  • Санкцыі ЭЗ, структураваныя ў некалькі пакетаў, адмыслова зробленыя так, каб рэжым мог на іх пазытыўна адрэагаваць
  • Вельмі простае рашэньне — спыненьне рэпрэсіяў, вызваленьне палітвязьняў, правядзеньне новых выбараў
  • Гэта тое, што Лукашэнка можа зрабіць у любы момант, гэта ў межах ягонай кампэтэнцыі
  • Санкцыі маюць сэнс, толькі калі гэта частка інтэгральнага падыходу
  • Аснова зьнешняй палітыкі Сьвятланы Ціханоўскай — гэта тое, што Лукашэнка ня мае легітымнасьці
  • Лукашэнка баіцца Расеі больш за ўсё, больш, чым ЗША і NATO
  • Ён разумее, што NATO ня будзе рабіць уварваньня ў Беларусь, а Расея можа
  • І ён разумее, што наблізіўся да той рысы, за якой ён стане незапатрабаваным Расеяй
  • Ён увесь час манэўруе, летась ён яшчэ вёў размовы пра канстытуцыйную рэформу, сёлета ён адмаўляе ў рэгістрацыі прарасейскім партыям
  • Лукашэнка сфармаваў залежнасьць Расеі ад сябе

Мацукевіч

  • На працягу 26 гадоў Беларусь адчувала на сабе санкцыі рознай ступені цяжкасьці
  • Тым ня менш Лукашэнка заставаўся ва ўладзе, і я думаю, што ён пераседзіць і Джо Байдэна
  • Ёсьць прыклады, дзе санкцыі былі сапраўды жорсткія, гэта, напрыклад, Югаславія
Павал Мацукевіч
Павал Мацукевіч
  • Там санкцыі далі адваротны вынік: яны зрабілі Мілошавіча яшчэ больш папулярным, яны ня выклікалі эканамічных бунтаў
  • Зрынуты ён быў у выніку пратэсту, які з санкцыямі ня быў зьвязаны
  • Санкцыі, якія цяпер уводзяцца адносна Беларусі, вельмі адчувальныя для Беларусі
  • Нават візавыя санкцыі для кіраўніцтва краіны, бо гэта сур’ёзны ўдар па рэпутацыі любой краіны
  • Які плён ад таго, што «Нафтан» ня зможа купляць нафту нідзе, акрамя Расеі? Па вялікім рахунку, ніякага
  • Трэба задаваць пытаньне — якую шкоду робяць санкцыі менавіта рэжыму?
  • Тыя санкцыі, што прымаліся дагэтуль, адно псавалі настрой Лукашэнку
  • Санкцыі прымаюцца без уліку рэальных уразьлівасьцяў Лукашэнкі
  • Прыгадваецца стары савецкі анэкдот. Тата-алькаголік кажа сыну, што яму скарацілі заробак. — Дык цяпер ты, тата, будзеш менш піць? — Не, сынок, цяпер ты будзеш менш есьці
  • Вось такі эфэкт санкцыяў
  • Гэтая ўлада мае ўнікальны вопыт абыходу санкцыяў
  • Санкцыі ніяк не скарачаюць маштабы рэпрэсіяў
  • Пратэстаў на сёньняшні дзень няма, яны зьніклі
  • Санкцыі не працуюць, рэпрэсіі — працуюць
  • Без пратэстаў да беларускай сытуацыі падыходзяць чыста геапалітычна
  • І заходнія краіны будуць глядзець на беларускую сытуацыю праз прызму стасункаў з Расеяй
  • Уразьлівасьць Лукашэнкі — гэта Расея. Але зь ёй ніхто не працаваў

Што было напярэдадні

  • Зь верасьня мінулага году Эўразьвяз увёў тры пакеты санкцыяў адносна Беларусі за парушэньне правоў чалавека. Гэтыя санкцыі прадугледжваюць візавыя забароны для асобаў, датычных да фальсыфікацыі выбараў і рэпрэсіяў супраць мірных пратэстоўцаў. Таксама былі ўведзеныя эканамічныя санкцыі адносна шэрагу беларускіх прадпрыемстваў
  • Пасьля выбараў у Беларусі і жорсткага падаўленьня пратэстаў ЗША ўвялі візавыя санкцыі адносна шэрагу беларускіх урадоўцаў
  • Міністэрства фінансаў ЗША прыняла рашэньне не працягваць чарговы раз прыпыненьне эканамічных санкцыяў адносна 9 беларускіх прадпрыемстваў, з 3 чэрвеня дзеяньне гэтых санкцыяў адновіцца
  • Эўразьвяз перанёс разгляд пытаньня аб чацьвёртым пакеце санкцыяў адносна Беларусі з траўня на чэрвень

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG